ад2 (ада) прыстаўка
-
Утварае дзеясловы са знач.:
- канца, спынення, кан- чатковага выканання дзеяння. напр. адпрацаваць, аддзяжурыць, адгрымець, адказнасць;
- устаранення чаго-н., рух убок, напр. адклеіць, адштурхнуць, ад’ехаць;
- інтэнсіўнасці дзеяння, напр. адмабілізаваць, адпрацаваць, адсцябаць;
- давядзення да непажаданага стану, напр. адтаптаць, адсядзець, адляжаць;
- з марфемай «цца» — дзеяння, учыненага з мэтай ухілення ад чаго-н., напр. адпісацца, адкараскацца;
- з марфемай «цца» — заканчэння працяглага дзеяння, напр. адваявацца, адбіцца.
-
Утварае назоўнікі са знач. аддалення, напр. адгалосак.
-
Утварае прыметнікі са знач. утварэння, паходжання ад чаго-н., напр. аддзеяслоўны, адыменны.
-
Утварае прыслоўі, напр. адгэтуль, адусюль.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)