абысці́ся, ; зак.

  1. Задаволіцца тым, што ёсць; здолець пажыць без каго-, чаго-н.

    • Без іх абыдземся.
  2. Так ці інакш паставіцца да каго-, чаго-н.

    • А. па-людску з чалавекам.
    • Несправядліва абышліся з супрацоўнікам.
  3. Запатрабаваць пэўных расходаў, якіх-н. затрат.

    • Паліто нядорага абышлося.
    • Паездка на мора абышлася ў капеечку (дорага).
  4. Закончыцца добра, без непрыемнасцей; уладзіцца.

    • Усё абышлося добра.

|| незак. абыходзіцца, і абходзіцца, .

|| наз. абыходжанне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)