абысці́, ; зак.

  1. Прайсці, акружаючы, агібаючы ці абмінаючы каго-, што-н.

    • А. возера.
    • А. фланг праціўніка.
    • А. таварыша па службе (перан. пакінуць без павышэння).
    • А. вострае пытанне (перан. наўмысна абмінуць).
    • А. закон (перан. не прыняць пад увагу).
  2. Прайсці па ўсёй прасторы чаго-н.

    • А. ўсё поле.
  3. Пабываць у многіх месцах, у многіх.

    • А. знаёмых.
    • А. ўсе кватэры.
    • Чутка абышла ўсю вёску (перан.).
  4. Абагнаць, апярэдзіць (разм.).

    • А. саперніка ў спартыўных спаборніцтвах.
  5. перан. каго (што). Ашукаць, перахітрыць (разм.).

    • А. начальства.

  • За вярсту абысці каго-што (разм.) — не мець жадання сустрэцца з кім-, чым-н., убачыць каго-, што-н.

|| незак. абыходзіць, і абходзіць, .

|| наз. абыходжванне, , абыход, і абход, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)