абыхо́дак, ​, м.

  1. Патрэбы штодзённага жыцця.

    • Мець грошы на а.
  2. Неабходныя рэчы, абстаноўка (разм.).

    • Купіць а.
  3. Карыстанне, ужытак.

    • Літаратура ўвайшла ў навуковы а.
    • На першы абыходак (разм.) — на першы час, на першую патрэбу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)