абня́ць,
-
Ласкава абхапіць рукамі каго-, што
-н. для выражэння сардэчных адносін.- Маці пяшчотна абняла сына.
-
Акінуць, ахапіць позіркам.
- Не а. вачамі прасторы палёў.
-
Акружыць з розных бакоў.
- Маладыя рабіны абнялі сядзібу.
- Пажар абняў сяло (
перан. ).
-
перан. Ахапіць, авалодаць (пра пачуцці).- Лясны спакой абняў душу лагодай.
(Як) вокам (позіркам) абняць (
разм. ) — вельмі далёкі, як толькі можна ўбачыць.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)