аба́пал.

  1. прыназ. Спалучэнне з прыназ. выражае прасторавыя адносіны: паказвае на размяшчэнне з абодвух бакоў чаго-н.

    • Прысады цягнуліся а. дарогі.
  2. прысл. З абодвух бакоў.

    • А. пацягнуліся сады, агароды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)