прапанава́ць

(польск. proponować, ад лац. proponere)

1) заявіць аб гатоўнасці памагчы, даць у чыё-н. распараджэнне што-н. (напр. п. свае паслугі);

2) унесці прапанову, параіць, парэкамендаваць (напр. п. новы план заняткаў);

3) папрасіць выканаць што-н. (напр. п. з’явіцца на пасяджэнне).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)