фрызо́н

(фр. frison = завіток)

пушыстыя валокны, якімі кокан шаўкапрада прымацоўваецца да навакольных прадметаў; з’яўляюцца адходамі шоўкаматальнай вытворчасці, якія выкарыстоўваюцца для шоўкапрадзення.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)