фесто́н

(фр. feston, ад іт. festone)

1) жывапісная або скульптурная аздоба ў выглядзе зубчастага або хвалістага ўзору, гірлянды;

2) адзін з выступаў круглай або зубчастай формы, якімі аблямоўваюцца краі фіранкі, шторы, сукенкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)