ка́лька

(фр. calque = копія)

1) празрыстая папера або тканіна для зняцця копій з чарцяжоў і малюнкаў;

2) копія чарцяжа або малюнка на такім матэрыяле;

3) лінгв. слова або выраз, утвораны па ўзору слова або выразу з іншай мовы (напр. жыццеапісанне — гр. biographia, ад bios = жыццё + grapho = пішу).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)