ірва́ны і (пасля галосных) рва́ны, -ая, -ае.

1. Падраны на кавалкі.

Ірваныя паперы.

2. Парваны ў розных месцах; падраны, дзіравы.

Ірванае адзенне.

3. перан. З няроўнымі краямі.

Ірваная рана.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ірва́ны і рва́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад ірваць ​1 (у 1 знач.).

2. Падраны на кавалкі. Ірваная папера ляжала шматкамі.

3. Парваны ў розных месцах; падраны, дзіравы. Ірваныя бацінкі на босую нагу больш за ўсё іншае гаварылі, што ён з далёкай дарогі... Брыль. У хатах забіралі нават паношаную, ірваную вопратку. Кавалёў.

4. З няроўнымі краямі. Ірваная рана. Ірваныя хмары. □ За акном праляталі неспакойныя рваныя кудлы дыму з паравоза. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)