інтэрв’ю́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, нескланяльны

адз. мн.
Н. інтэрв’ю́ інтэрв’ю́
Р. інтэрв’ю́ інтэрв’ю́
Д. інтэрв’ю́ інтэрв’ю́
В. інтэрв’ю́ інтэрв’ю́
Т. інтэрв’ю́ інтэрв’ю́
М. інтэрв’ю́ інтэрв’ю́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

інтэрв’ю́, нескл., н.

Прызначаная для распаўсюджвання ў СМІ гутарка з якой-н. асобай.

Браць і.

Даваць і.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інтэрв’ю́ нескл., ср. интервью́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інтэрв’ю́, нескл., н.

Прызначаная для друку, радыё, тэлебачання гутарка якога‑н. грамадскага, палітычнага ці іншага дзеяча з карэспандэнтам па пытаннях, якія маюць грамадскі інтарэс. Даваць інтэрв’ю. Браць інтэрв’ю для газеты. □ Карэспандэнтка прыходзіла да .. [Барыса] і брала інтэрв’ю для нейкай газеты. Васілевіч. // Газетны артыкул, які выкладае змест такой гутаркі.

[Англ. interview — сустрэча, спатканне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтэрв’юе́р, -а, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Той, хто бярэ інтэрв’ю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

интервью́ інтэрв’ю́ нескл., ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэспандэ́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м. (афіц.).

Асоба, якая адказвае на пытанні анкеты або дае інтэрв’ю.

|| прым. рэспандэ́нцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інтэрв’юе́р, ‑а, м.

Журналіст, які бярэ ў каго‑н. інтэрв’ю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтэрв’юі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., каго (кніжн.).

Узяць (браць) у каго-н. інтэрв’ю.

І. пісьменніка.

|| зак. таксама праінтэрв’юі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інтэрв’юі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго-што.

Узяць (браць) у каго‑н. інтэрв’ю. Інтэрв’юіраваць чэмпіёна. Інтэрв’юіраваць пераможцаў сацыялістычнага спаборніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)