уручну́ю, прысл.

Ручным спосабам (не машынным).

Шыць у.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маніпуля́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Складаны прыём, дзеянне над чым-н. пры рабоце рукамі, ручным спосабам.

2. перан. Махлярства, махінацыі, падробка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вывева́ть несов., с.-х. (машиной) выарфо́ўваць; (ручным спосабам) выве́йваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пала́с, ‑а, м.

Двухбаковы дыван без ворсу, вытканы ручным спосабам.

[Перс. palās.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рамяство́, -а́, мн. рамёствы і (з ліч. 2, 3, 4) рамяствы́, рамёстваў, н.

Прафесійны занятак, звязаны з вырабам якіх-н. тавараў ручным, саматужным спосабам.

|| прым. раме́сны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

майстрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; незак., што.

Рабіць, вырабляць што-н., звычайна ручным спосабам.

|| зак. змайстрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны і вы́майстраваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны.

|| наз. майстрава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цэп, -а, мн. цапы́, цапо́ў, м.

Прылада для малацьбы збожжа ручным спосабам, якая складаецца з доўгай палкі (цапільна) з прымацаваным да яе гужыкам драўлянага біча.

Малаціць у тры цапы.

|| прым. цэ́павы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сляса́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да апрацоўкі металу ручным спосабам. Слясарны інструмент. Слясарная справа. Слясарная майстэрня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намайстрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што і чаго.

Зрабіць, вырабіць пэўную колькасць чаго‑н. звычайна ручным спосабам. Намайстраваць грабель.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уручну́ю, прысл.

Ручным спосабам, без выкарыстання машын. Шыць уручную. □ [Перчанка:] — Усё давялося рабіць уручную: араць, сеяць, касіць, жаць, малаціць. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)