прэм’е́р-міні́стр

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прэм’е́р-міні́стр прэм’е́р-міні́стры
Р. прэм’е́р-міні́стра прэм’е́р-міні́страў
Д. прэм’е́р-міні́стру прэм’е́р-міні́страм
В. прэм’е́р-міні́стра прэм’е́р-міні́страў
Т. прэм’е́р-міні́страм прэм’е́р-міні́страмі
М. прэм’е́р-міні́стру прэм’е́р-міні́страх

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прэм’е́р-міні́стр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Кіраўнік урада большасці краін свету, у тым ліку ў Рэспубліцы Беларусь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прэм’е́р-міні́стр м. премье́р-мини́стр

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прэм’е́р-міні́стр, ‑а, м.

У некаторых дзяржавах — старшыня ўрада, старшыня савета міністраў або кабінета міністраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ві́цэ-прэм’е́р-міні́стр

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ві́цэ-прэм’е́р-міні́стр ві́цэ-прэм’е́р-міні́стры
Р. ві́цэ-прэм’е́р-міні́стра ві́цэ-прэм’е́р-міні́страў
Д. ві́цэ-прэм’е́р-міні́стру ві́цэ-прэм’е́р-міні́страм
В. ві́цэ-прэм’е́р-міні́стра ві́цэ-прэм’е́р-міні́страў
Т. ві́цэ-прэм’е́р-міні́страм ві́цэ-прэм’е́р-міні́страмі
М. ві́цэ-прэм’е́р-міні́стру ві́цэ-прэм’е́р-міні́страх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

экс-прэм’е́р-міні́стр

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. экс-прэм’е́р-міні́стр экс-прэм’е́р-міні́стры
Р. экс-прэм’е́р-міні́стра экс-прэм’е́р-міні́страў
Д. экс-прэм’е́р-міні́стру экс-прэм’е́р-міні́страм
В. экс-прэм’е́р-міні́стра экс-прэм’е́р-міні́страў
Т. экс-прэм’е́р-міні́страм экс-прэм’е́р-міні́страмі
М. экс-прэм’е́р-міні́стру экс-прэм’е́р-міні́страх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прэм’е́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Тое, што і прэм’ер-міністр.

2. Акцёр, які выконвае першыя ролі (спец.).

|| ж. прэм’е́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (да 2 знач.; разм.).

|| прым. прэм’е́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

премье́р-мини́стр полит. прэм’е́р-міні́стр, -ра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прэм’е́р, ‑а, м.

Разм.

1. Тое, што і прэм’ер-міністр.

2. Акцёр, які выконвае першыя, галоўныя ролі. Апрача абвешчаных артыстаў, у сённяшнім канцэрце бярэ ўдзел выдатны артыст, прэм’ер імператарскіх тэатраў Павел Юткевіч. Мікуліч.

[Ад фр. premier — першы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міні́стр, ‑а, м.

Член урада, які стаіць на чале міністэрства. Міністр культуры. // Разм., жарт. Аб разумным, дасціпным чалавеку. — Міністр у мяне, а не жонка! — у захапленні ўсклікваў Міхал. Васілевіч.

•••

Кабінет міністраў гл. кабінет.

Міністр-прэзідэнт — тое, што і прэм’ер-міністр.

Міністр-рэзідэнт — дыпламатычны прадстаўнік трэцяга рангу (пасля пасла і пасланніка) у некаторых капіталістычных краінах, які звычайна прызначаецца ў другаступенныя дзяржавы.

Міністр без партфеля — міністр у некаторых капіталістычных краінах, які выконвае спецыяльныя даручэнні.

[Фр. ministre, ад лац. minister — слуга.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)