прынале́жны, -ая, -ае.

1. Які належыць да чаго-н., уваходзіць у склад чаго-н.

Быць прыналежным да арганізацыі.

2. У граматыцы: які выражае прыналежнасць да каго-, чаго-н.

П. займеннік (мой, твой, іхні і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прынале́жны

1. (да чаго) принадлежа́щий (к чему);

2. (да чаго) прича́стный (к чему);

лю́дзі, ~ныя да літарату́ры — лю́ди, прича́стные к литерату́ре;

3. грам. притяжа́тельный;

п. займе́ннік — притяжа́тельное местоиме́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прынале́жны, ‑ая, ‑ае.

1. Які належыць да чаго‑н., уваходзіць у склад чаго‑н.; які мае адносіны да чаго‑н. Быць прыналежным да арганізацыі. Людзі, прыналежныя да мастацтва. □ Я сядзеў, і думкі цяклі ў галаве маёй. Думкі аб стагоддзях, якім я .. цяпер быў прыналежны. Караткевіч.

2. У граматыцы — які выражае прыналежнасць да каго‑, чаго‑н. Прыналежны займеннік. Прыналежны прыметнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

притяжа́тельный грам. прынале́жны;

притяжа́тельное местоиме́ние прынале́жны займе́ннік.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

і́х

займеннік, прыналежны, безасабовы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

яго́

займеннік, прыналежны, безасабовы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

яе́

займеннік, прыналежны, безасабовы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

і́хны

займеннік, прыналежны, безасабовы

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. і́хны і́хная і́хнае і́хныя
Р. і́хнага і́хнай
і́хнае
і́хнага і́хных
Д. і́хнаму і́хнай і́хнаму і́хным
В. і́хны (неадуш.)
і́хнага (адуш.)
і́хную і́хнае і́хныя
Т. і́хным і́хнай
і́хнаю
і́хным і́хнымі
М. і́хным і́хнай і́хным і́хных

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сво́мы

займеннік, прыналежны, безасабовы

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сво́мы сво́мая сво́мае сво́мыя
Р. сво́мага сво́май
сво́мае
сво́мага сво́мых
Д. сво́маму сво́май сво́маму сво́мым
В. сво́мага (адуш.)
сво́мы (неадуш.)
сво́мую сво́мае сво́мых
сво́мыя
Т. сво́мым сво́май
сво́маю
сво́мым сво́мымі
М. сво́мым сво́май сво́мым сво́мых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мо́й

займеннік, прыналежны, безасабовы

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мо́й мая́ маё мае́
Р. майго́ маёй майго́ маі́х
Д. майму́ маёй майму́ маі́м
В. майго́ (адуш.)
мо́й (неадуш.)
маю́ маё маі́х
Т. маі́м маёй
маёю
маі́м маі́мі
М. маі́м маёй маі́м маі́х

Крыніцы: krapivabr2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)