прыво́дзіць, ‑воджу, ‑водзіш, ‑водзіць.

Незак. да прывесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Да прыназоўнік. Параўн. рус. до, укр. до, ст.-рус. до, чэш. do, славац. do, польск. do, в.-луж., н.-луж. do, балг. до, серб.-харв. до̏, славен. dò, ст.-слав. до. Прасл. *do ’тс’; паходзіць з і.-е. *dō̆, якое мела функцыі прыназоўніка-паслялога і было, як думаюць, займеннікавага паходжання. Роднасныя формы: ст.-в.-ням. zuo, ням. zu ’да’, англ. to (< герм. *tō), далей грэч. энклітыка ‑δε, лац. ‑do (параўн. endo ’ў, усярэдзіне’). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 37–38 (у яго ж і агляд літ-ры). Фасмер (1, 519) прыводзіць яшчэ літ. прэфікс da‑, лат. da ’да’. Гл. Яшчэ Бернекер, 1, 203; Траўтман, 42; Слаўскі, 1, 150; Фрэнкель, 1, 78.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыве́сці, -вяду́, -вядзе́ш, -вядзе́; -вядзём, -ведзяце́, -вяду́ць; -вёў, -вяла́, -ло́; -вядзі; -ве́дзены; зак.

1. каго (што). Ведучы, памагчы дайсці.

П. дзяцей дадому.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каго (што). Паслужыць шляхам да чаго-н.

Сляды прывялі паляўнічых да нары.

Сцежка прывяла на паляну.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., каго (што), да чаго. Давесці да якога-н. выніку, стаць прычынай чаго-н.

Новыя факты прывялі вучонага да важнага адкрыцця.

Усё гэта можа п. да вялікіх непрыемнасцей.

4. каго-што і ў што. Зрабіць што-н. (што ўказана назоўнікам).

П. ў захапленне. П. прыгавор у выкананне. П. ў належны выгляд.

5. каго. Даць прыплод, нарадзіць (разм.).

Свіння прывяла адзінаццаць парасят.

6. што. Паведаміць для падмацавання чаго-н., напомніць.

П. выказванне вучонага. П. прыклад.

|| незак. прыво́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

|| наз. прывядзе́нне, -я, н. (да 3, 4, 6 знач.) і прыво́д, -у, М -дзе, м. (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

згульта́йваць

‘прыводзіць каго-небудзь да гультайства’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. згульта́йваю згульта́йваем
2-я ас. згульта́йваеш згульта́йваеце
3-я ас. згульта́йвае згульта́йваюць
Прошлы час
м. згульта́йваў згульта́йвалі
ж. згульта́йвала
н. згульта́йвала
Загадны лад
2-я ас. згульта́йвай згульта́йвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час згульта́йваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

образу́мливать несов. абразу́мліваць, абразумля́ць, прыво́дзіць да ро́зуму;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ушчу́ньваць

‘абразумліваць, прыводзіць да розуму каго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ушчу́ньваю ушчу́ньваем
2-я ас. ушчу́ньваеш ушчу́ньваеце
3-я ас. ушчу́ньвае ушчу́ньваюць
Прошлы час
м. ушчу́ньваў ушчу́ньвалі
ж. ушчу́ньвала
н. ушчу́ньвала
Загадны лад
2-я ас. ушчу́ньвай ушчу́ньвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ушчу́ньваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ушчуня́ць

‘абразумліваць, прыводзіць да розуму каго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ушчуня́ю ушчуня́ем
2-я ас. ушчуня́еш ушчуня́еце
3-я ас. ушчуня́е ушчуня́юць
Прошлы час
м. ушчуня́ў ушчуня́лі
ж. ушчуня́ла
н. ушчуня́ла
Загадны лад
2-я ас. ушчуня́й ушчуня́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ушчуня́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ачу́льваць

‘прыводзіць да прытомнасці, настаўляць на розум каго-небудзь, што-небудзь (галаву і пад.)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ачу́льваю ачу́льваем
2-я ас. ачу́льваеш ачу́льваеце
3-я ас. ачу́львае ачу́льваюць
Прошлы час
м. ачу́льваў ачу́львалі
ж. ачу́львала
н. ачу́львала
Загадны лад
2-я ас. ачу́львай ачу́львайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ачу́льваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лу́чнасць, -і, ж.

Цесная сувязь, якая прыводзіць да адзінства, згуртаванасці.

Л. пачуццяў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грабе́жніцкі, -ая, -ае.

1. гл. грабежнік.

2. Які прыводзіць да разарэння.

Грабежніцкая вайна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)