плуг, -а, М плу́зе, мн. плугі́, -о́ў, м.
Сельскагаспадарчая прылада з шырокім металічным лемяшом і адвалам для ворыва.
Запрэгчы каня ў п.
|| памянш. плужо́к, -жка́, мн. -жкі́, -жко́ў, м.
|| прым. плугавы́, -а́я, -о́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
плуг, ‑а, М плузе; мн. плугі, ‑оў; м.
Сельскагаспадарчая прылада з шырокім металічным нарогам або дыскам для ворыва. Раман Шулядзяк толькі што адпрог з плуга каня і пусціў яго папасвіцца ў маладым дубняку над ярам. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аку́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Прылада (плуг) для акучвання.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
многаляме́шнік, ‑а, м.
Разм. Многалямешны плуг. Безадвальны многалямешнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аку́чнік, ‑а, м.
Плуг з дзвюма паліцамі для акучвання бульбы ці агародных раслін; абганялка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плужо́к, ‑жка, м.
1. Памянш. да плуг.
2. Невялікі плуг, якім абганяюць бульбу, буракі і пад. А тут раптам такая неспадзяваная ўдача: адганяць бульбу! Самая што ні на ёсць сталая работа — з плужком-абганянкай, з жывым канём, з пугай... Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
задля́кацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Абл. Надоўга затрымацца дзе‑н. (загаварыўшыся або па іншых прычынах). — А няхай яго... Задлякаўся ды прасядзеў цэлы адвячорак, — сказаў Баранок, беручы плуг. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абагна́ць, абганю́, абго́ніш, абго́ніць; абгані́; абагна́ны; зак.
1. каго-што. Апярэдзіць у руху, бегу.
А. калону машын.
2. каго-што. Вырасці большым, вышэйшым за каго-, што-н.
А. старэйшага брата.
А. аднакласнікаў.
3. перан., каго-што. Дасягнуць большых поспехаў у параўнанні з кім-, чым-н.
А. таварышаў па ведах.
4. што. Акучыць.
А. бульбу.
|| незак. абганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. абго́н, -у, м. (да 1 і 4 знач.).
|| прым. абго́нны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.) і абганя́льны, -ая, -ае (да 4 знач.).
Абгонны манеўр.
Абганяльны плуг.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паляўні́цтва, ‑а, н.
Занятак паляваннем. — Ніколі [Лявон] за плуг не браўся, хоць ад бацькі меў чвэрць валокі. Аддаваў у арэнду, а то і проста кідаў надзел без догляду, а сам бадзяўся па манастырах, прабаваў займацца паляўніцтвам, лячыў людзей зеллем, загаворваў кроў, змяіны ўкус. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Плаво́к 1 ’плывец’ (докш., Янк. Мат.; добр., Мат. Гом.). Да пла́ваць (гл.); суф. ‑ок, яку хадок, яздок, ядок і інш.
Плаво́к 2 ’паплавок’ (ТСБМ, ТС), рус. плаво́к ’тс’, арханг. ’буй’, ’драўляная рассошка на шыі каня з меткай гаспадара’. Да пла́ваць (гл.). Бел.-рус. ізалекса. Параўн. таксама паплавок (гл.). Сюды ж плавок ’пухір у рыбы’ (кобр., ЛА, 1) — у выніку пераносу значэння паводле падабенства: існуе меркаванне, што рыбы плаваюць (а не тонуць) дзякуючы пухіру.
Плавок 3 ’частка плуга, якою плуг сунецца па зямлі’ (Тарн.). Да пла́ваць (гл.) у пераносным значэнні: пры ворыве плуг то вынырае, то патанае ў зямлі, як лодка (ці карабель).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)