нягле́дзячы предлог с вин. (в сочетании с «на») несмотря́, невзира́я;

нягле́дзячы ні на што́ — несмотря́ (невзира́я) ни на что́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нягле́дзячы,

У спалучэнні: нягледзячы на прыназ. з В. Не прымаючы пад увагу чаго‑н., насуперак чаму‑н. Нягледзячы на трывожны час, рынак жыў сваім звычайным жыццём. Якімовіч. Смех і жарты не сціхалі хвілін пяць, нягледзячы на самыя энергічныя захады Ніны Іванаўны супакоіць [дзяцей]. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

невзира́я предлог с вин. нягле́дзячы, не зважа́ючы;

невзира́я на непого́ду нягле́дзячы (не зважа́ючы) на не́пагадзь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

несмотря́ предлог нягле́дзячы (на каго, што), не зважа́ючы (на каго, што);

несмотря́ ни на что нягле́дзячы (не зважа́ючы) ні на што.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усё-такі і (разм.) усё-ткі, злуч. (звычайна ў спалучэнні са злучнікамі «а», «але», «і») і часц.

Тым не менш, нягледзячы на што-н.

Я многа пражыў на свеце, а ў. такое бачу ўпершыню.

У. ты не паехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малапісьме́ннасць, ‑і, ж.

Недастатковая пісьменнасць. Нягледзячы на малапісьменнасць, .. [Лёнгін] захапляўся сельскагаспадарчай літаратурай. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

менш, прысл.

1.

Выш. ст. да прыслоўя мала. Ведае м. за іншых.

М. ведаеш — мацней спіш (прыказка).

2. У спалучэнні з прыметнікамі і прыслоўямі ўтварае апісальную форму ступені параўнання.

М. гаваркі.

М. спакойны.

◊

Тым не менш — нягледзячы на гэта, аднак, усё ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гру́знасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан грузнага. Аднак, нягледзячы на сваю грузнасць, .. [Андрэй Данілавіч] вельмі быў рухавы. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзябёласць, ‑і, ж.

Уласцівасць дзябёлага. Ва ўсёй постаці .. [Шаройкі], нягледзячы на гады, была нейкая асаблівая дзябёласць. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заіка́стасць, ‑і, ж.

Уласцівасць заікастага. Неўзабаве [Адамчык] і сам, нягледзячы на сваю заікастасць, паспрабаваў там-сям выступаць з прамовамі. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)