заўва́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак.

1. каго-што і са злуч. «што», «як». Убачыць, падмеціць, выявіць.

З. агеньчык удалечыні.

З., што слухачы стаміліся.

Не заўважылі, як даехалі да вёскі.

2. каго-што. Адзначыць, запомніць па якіх-н. прыметах.

З. месца ў кустах, дзе ляжаў ранены.

3. Сказаць што-н., уставіць у размову. «Яно так і ёсць на самай справе», — заўважыў старшыня.

|| незак. заўважа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заўва́жыць сов.

1. заме́тить, приме́тить;

2. (сделать замечание) заме́тить;

3. (обнаружить какое-л. свойство) заме́тить, подме́тить;

4. в знач. вводн. сл. заме́ть(те);

і, ~жце, гэ́та ён сам змайстрава́ў — и, заме́тьте, э́то он сам смастери́л;

◊ слана́ не з. — слона́ не приме́тить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заўва́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.

1. каго-што. Успрыняць якімі‑н. органамі пачуццяў; убачыць, адчуць, пачуць. Заўважыць святло. Не заўважыць холаду. □ Праз пяць хвілін падняўся агонь з зямлі ў некалькіх месцах. На зямлі льга стала заўважыць хвойную іголку. Чорны. [Марынка] ўстала, паправіла сукенку, і Паходня.. ссутуліўся, некалькі здзіўлены, што яна як бы і не заўважыла яго слоў. Хадкевіч. // Разгледзець, падмеціць, зрабіць якое‑н. назіранне. Сябры не заўважылі маёй разгубленасці толькі таму, што якраз у гэты момант аднекуль здалёк пачуліся выбухі. Карпюк.

2. каго-што. Звярнуць асаблівую ўвагу на каго‑, што‑н. Што іменна ён быў павінен зрабіць — гэтага Васіль пакуль не ведаў, але быў упэўнены, што зробіць шмат, што яго заўважаць і па-сапраўднаму ацэняць. Шашкоў.

3. каго-што. Адзначыць, запомніць па якіх‑н. прыметах. — Заўваж месца і ідзі скажы, што тут ляжыць ранены палкоўнік. Чорны. — Раю заўважыць гэту расліну, — са смехам сказаў Мірон, — табе яна можа спатрэбіцца. Маўр.

4. Выказаць думку, уставіць заўвагу ў час размовы з кім‑н. — Трэба залічыць дзеда ў рады Чырвонай Арміі і выдаць яму стрэльбу, як чырвонаармейцу, — не то жартліва, не то сур’ёзна заўважыў адзін з ротных камандзіраў. Колас. // каму. Зрабіць заўвагу, выгаварыць за які‑н. промах, памылку, недахоп. — Павінен вам заўважыць, — спыніў .. [Кац] кліента, які ўжо збіраўся выходзіць з рэстарана, — вы непрыстойна паводзілі сябе. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згле́дзець, -джу, -дзіш, -дзіць; зак., каго-што (разм.).

Угледзець, убачыць; заўважыць.

Я і не згледзеў, як сцямнела.

◊

Як вокам згледзець — як вокам ахапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ігнарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., каго-што.

Не прымаць пад увагу, не заўважыць (не заўважаць), не рэагаваць, не адказваць на што-н.; пагардліва ставіцца да каго-, чаго-н.

І. крытыку.

І. скаргі.

|| наз. ігнарава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Няўстро́паць (неустропаць) ’не угледзець, не заўважыць’. Гл. устропаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стаі́ць, стаю́, сто́іш, сто́іць; сто́ены; зак., што.

1. Утаіць, зрабіць невядомым, нябачным для іншых (разм.).

С. прыбытак.

2. Не выказаць, не даць магчымасці заўважыць іншым (думкі, пачуцці і пад.).

С. нянавісць.

|| незак. сто́йваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усачы́ць, усачу́, усо́чыш, усо́чыць; усо́чаны; зак., за кім-чым.

1. Сочачы за кім-, чым-н., паспець заўважыць што-н.

За падзеямі не ў.

2. Назіраючы, не дапусціць чаго-н. непажаданага, утрымаць ад непажаданых учынкаў.

У. за дзіцем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недагле́дзець, -ле́джу, -ле́дзіш, -ле́дзіць; -ле́джаны; зак., каго-што і без дап.

1. Праявіць недастаткова ўвагі пры наглядзе за кім-, чым-н., не ўберагчы ад каго-, чаго-н.

Н. дзіця.

2. Не заўважыць, правяраючы што-н.

Карэктар недагледзеў памылку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агле́дзецца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; агле́дзься; зак.

1. Паглядзець вакол сябе.

А. па баках.

2. перан. Звыкнуцца з новымі абставінамі, людзьмі; асвойвацца.

Не паспелі а., і зноў у дарогу.

3. Хапіцца, пачаць шукаць; заўважыць што-н.

Уцякай хутчэй, пакуль не агледзеліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)