пра́ца, -ы, ж.
1. Чалавечая дзейнасць, накіраваная на стварэнне пры дапамозе прылад вытворчасці матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, неабходных для жыцця людзей.
Фізічная п.
Разумовая п.
Людзі працы (працоўныя; высок.). Падзел працы.
Прылады працы.
2. Работа, занятак.
Цяжкая сялянская п.
Аплаціць за працу.
3. мн. -ы, прац. Вынік разумовай дзейнасці, твор.
Навуковая п.
Спіс друкаваных прац.
4. Тое, што і работа (у 3 знач.).
Хадзіць на працу.
|| прым. працо́ўны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Працоўная кніжка (дакумент аб працоўным стажы).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дасле́даванне, -я, н.
1. гл. даследаваць.
2. мн. -і, -яў. Навуковая праца.
Д. па гісторыі беларускага народа.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
канцэптуа́льны, -ая, -ае (кніжн.).
1. гл. канцэпцыя.
2. Які мае сур’ёзную самастойную канцэпцыю.
Гэта навуковая праца глыбока канцэптуальная.
|| наз. канцэптуа́льнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дысерта́цыя, ‑і. ж.
Навуковая праца, якая пішацца для атрымання вучонай ступені. Кандыдацкая дысертацыя. Доктарская дысертацыя. Абарона дысертацыі.
[Ад лац. dissertatio — разважанне, пошукі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тракта́т, -а, М -та́це, мн. -ы, -аў, м.
1. Навуковая праца, у якой разглядаецца пэўнае пытанне ці праблема.
Філасофскі т.
2. Міжнародны дагавор, пагадненне (спец.).
Мірны т.
|| прым. тракта́тны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фундамента́льны, -ая, -ае.
1. Вялікі, трывалы і моцны.
Ф. дом.
2. перан. Абгрунтаваны, глыбока навуковы.
Фундаментальная навуковая праца.
3. Галоўны, асноўны.
Фундаментальная бібліятэка.
|| наз. фундамента́льнасць, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тракта́т, ‑а, М ‑таце, м.
1. Навуковая праца, у якой разглядаецца якое‑н. асобнае пытанне ці праблема. Філасофскі трактат. Палітыка-эканамічны трактат.
2. Спец. Міжнародны дагавор, пагадненне. Мірны трактат.
[Ад лац. tractatus — абмеркаванне, разгляд.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
капіта́льны в разн. знач. капита́льный;
~ная навуко́вая пра́ца — капита́льный нау́чный труд;
○ ~ная сцяна́ — капита́льная стена́;
~ныя ўклада́нні — капита́льные вложе́ния;
к. рамо́нт — капита́льный ремо́нт
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Тракта́т ’навуковая праца па пэўнай праблеме’, ’міжнародны дагавор, пагадненне’ (ТСБМ), ст.-бел. трактатъ ’дагавор’, ’сярэдневяковы навуковы твор’, трактаты ’перагаворы’ (1567 г.) — са ст.-польск. traktat ’дагавор’, ’трактат’ (Булыка, Лекс. запазыч., 188), якія з лац. tractātus = tractātio ’абмеркаванне, разгляд, трактоўка’, ’абыходжанне з нечым’ (Фасмер, 4, 93; Брукнер, 574; Голуб-Ліер, 486; ЕСУМ, 5, 616).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кампіля́цыя, ‑і, ж.
1. Праца (звычайна навуковая), якая асноўваецца на выкарыстанні ўжо вядомых прац і вынікаў, без самастойнага даследавання і вывадаў. Бяздарная кампіляцыя.
2. Састаўленне такіх работ; кампіляванне. — Адмоўцеся ад пампезнасці, кампіляцыі і тады, калі ласка, разлічвайце на маю падтрымку на архітэктурным савеце. Карпаў.
[Ад лац. compilatio — крадзеж, аграбленне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)