мухало́ўка, -і, ДМ -ло́ўцы, мн. -і, -ло́вак, ж.

1. Прыстасаванне для лоўлі мух.

2. Невялікая птушка сямейства мухалоўкавых, якая харчуецца насякомымі.

Шэрая м.

3. Членістаногая жывёліна-мнаганожка, якая ловіць мух і іншых насякомых.

|| прым. мухало́ўкавы, -ая, -ае (да 2 знач.).

Сямейства мухалоўкавых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мухало́ўка

‘птушка’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мухало́ўка мухало́ўкі
Р. мухало́ўкі мухало́вак
Д. мухало́ўцы мухало́ўкам
В. мухало́ўку мухало́вак
Т. мухало́ўкай
мухало́ўкаю
мухало́ўкамі
М. мухало́ўцы мухало́ўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мухало́ўка, ‑і, ДМ ‑лоўцы; Р мн. ‑ловак; ж.

1. Прыстасаванне для лоўлі мух.

2. Невялікая птушка сямейства вераб’іных, якая корміцца насякомымі і павукамі.

3. Членістаногая жывёліна-мнаганожка, якая ловіць мух і іншых насякомых.

4. Разм. Тое, што і расянка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)