я́рка

‘маладая авечка’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. я́рка я́ркі
Р. я́ркі я́рак
Д. я́рцы я́ркам
В. я́рку я́рак
Т. я́ркай
я́ркаю
я́ркамі
М. я́рцы я́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

я́рка¹, -і, ДМ я́рцы, мн. -і, -рак, ж.

Маладая авечка, якая яшчэ не ягнілася.

|| памянш. я́рачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Малодушка, моло́душка ’авечка, якая ўпершыню акацілася’ (беласт., Сл. ПЗБ), драг. ’маладая курыца, якая пачынае несціся’ (Сл. ПЗБ), малодушкі ’падрослыя кураняты’ (лельч., ДАБМ, к. 296). Рус. наўг., цвяр., арханг. моло́душка, молоду́шка ’маладая курыца’, малодка ’маладая курыца’, ’маладая кабыла’, ’маладая авечка’, ’карова, якая ацялілася першы раз’, польск. młódka ’самка, якая яшчэ не раджала’, ’кабыла, якая ажарабілася першы раз’, ’маладая курапатка’. Да малодка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

я́рка ​1, ‑і, ДМ ярцы; Р мн. ярак; ж.

Маладая авечка, якая яшчэ не ягнілася.

я́рка ​2, ‑і, ДМ ярцы, ж.

Разм. Яравая пшаніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)