ка́рта, -ы, ДМ ка́рце, мн. -ы, карт, ж.
1. Зменшаны чарцёж зямной паверхні, зорнага неба або паверхні якой-н. планеты.
Геаграфічная к.
К.
Месяца.
Астранамічная к.
2. Адзін з цвёрдых папяровых лісткоў, якія складаюць калоду для гульні і адрозніваюцца паміж сабой па намаляваных на іх умоўных фігурах або ачках чатырох масцей.
Калода карт.
3. мн. Гульня пры дапамозе калоды такіх лісткоў.
Гульня ў карты.
4. Бланк для запаўнення якімі-н. звесткамі.
Санаторная к.
◊
Зблытаць карты — разладзіць, парушыць чые-н. планы, намеры.
І карты ў рукі — пра таго, хто мае ўсе магчымасці, умовы для чаго-н.
Карта біта — пра чый-н. правал, пройгрыш.
Раскрыць карты — перастаць трымаць у тайне свае планы і намеры.
Ставіць на карту што — рызыкаваць чым-н., спадзеючыся на выгаду, выйгрыш.
|| прым. карцёжны, -ая, -ае (да 3 знач.) і ка́ртачны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ка́рта, ‑ы, ДМ карце; Р мн. карт; ж.
1. Зменшаны чарцёж зямной паверхні або яе часткі з пераважным улікам тых або іншых спецыяльных прымет. Геаграфічная карта. Тапаграфічная карта. Лінгвістычная карта. // Чарцёж зорнага неба або паверхні планеты. Астранамічная карта. Карта Месяца.
2. Адзін з цвёрдых папяровых лісткоў, якія складаюць набор (калоду) для гульні і адрозніваюцца паміж сабой па намаляваных на іх умоўных фігурах або ачках чатырох масцей. Калода карт. Тасаваць карты. Казырная карта. // мн. (ка́рты, карт). Гульня пры дапамозе такіх лісткоў. Гуляць у карты. □ Вечарамі зімой збіраліся малінаўцы да каго-небудзь на вячоркі, бесперапынна курылі і рэзаліся ў карты — у воза або ў дурня. Чарнышэвіч.
3. Ліст паперы, бланк, які трэба запоўніць спецыяльнымі звесткамі. Санаторная карта. Тэхналагічная карта.
•••
Контурная карта — геаграфічная карта, на якую нанесены абрысы вадаёмаў і сушы без назвы іх.
Нямая карта — вучэбная геаграфічная карта без абазначэння назваў.
Сінаптычная карта — геаграфічная карта, на якую нанесены звесткі аб надвор’і, атрыманыя адначасова ў розных месцах (служыць для прадказання надвор’я).
Зблытаць карты гл. зблытаць.
(І) карты ў рукі каму — пра таго, хто мае ўсе магчымасці, умовы для чаго‑н.
Карта (стаўка) біта — пра чый‑н. пройгрыш, правал.
Раскрыць карты гл. раскрыць.
Скласці карты гл. скласці.
Ставіць на карту гл. ставіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ка́рта 1 ў картачнай гульні. Гл. карта 3.
Ка́рта 2 ’геаграфічная карта’. Гл. карта 3.
Ка́рта 3 ’дакумент, пасведчанне’ (КЭС, лаг.), ’ліст, запіска, паштоўка’ (Нас., Шат., Шн., Гарэц., Др.-Падб., Булг., Мал., Шпіл., Сержп.). Старое запазычанне (1539) з польск. karta, якое з італ. carta < лац. charta ’папера’ < ст.-грэч. χάρτης (Булыка, Запазыч., 142; Фасмер, 2, 203).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
трохвёрстка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (разм., уст.).
Геаграфічная карта, якая мае маштаб тры вярсты ў цалі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
нямы́, -а́я, -о́е.
1. Пазбаўлены здольнасці гаварыць.
Нямое дзіця.
Школа для нямых (наз.).
2. перан. Маўклівы, ціхі.
Нямая цішыня.
3. перан. Скрыты, затоены.
Н. папрок.
○
Нямая карта — вучэбная геаграфічная карта без абазначэння назваў.
Нямое кіно — неагучанае кіно.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ко́нтур, -у, мн. -ы, -аў, м.
Абрыс, лінія, якая ачэрчвае што-н.
К. лесу.
К. будынка.
|| прым. ко́нтурны, -ая, -ае.
○
Контурная карта — геаграфічная карта, на якую нанесены толькі абрысы вадаёмаў і сушы.
Контурная лінія — перарывістая лінія з кропак або кароткіх рысак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ландка́рта, ‑ы, ДМ ‑рце; Р мн. ‑карт; ж.
Уст. Геаграфічная карта.
[Ням. Landkarte.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
двухвёрстка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Разм. Геаграфічная карта з маштабам дзве вярсты ў цалі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзесяцівёрстка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Разм. Геаграфічная карта з маштабам дзесяць вёрст у цалі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пяцівёрстка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Разм. Геаграфічная карта з маштабам пяць вёрст у цалі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)