кар’еры́ст

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кар’еры́ст кар’еры́сты
Р. кар’еры́ста кар’еры́стаў
Д. кар’еры́сту кар’еры́стам
В. кар’еры́ста кар’еры́стаў
Т. кар’еры́стам кар’еры́стамі
М. кар’еры́сце кар’еры́стах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кар’еры́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які імкнецца зрабіць кар’еру (у 1 знач.) і клапоціцца толькі пра асабісты поспех, не зважаючы на інтарэсы іншых.

|| ж. кар’еры́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. кар’еры́сцкі, -ая, -ае.

Кар’ерысцкія планы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кар’еры́ст м. карьери́ст

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кар’еры́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Чалавек, які імкнецца зрабіць кар’еру і клапоціцца толькі пра асабісты поспех, не лічачыся з грамадскімі інтарэсамі. Суіснаваць я адмаўляюся З падлюгамі і кар’ерыстамі. Панчанка. У нашым грамадстве няма месца кар’ерыстам і несумленным людзям. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карьери́ст кар’еры́ст, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кар’еры́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да кар’ерыст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тарбахва́т ’злодзей, рукаты’ (Янк. 2), ’злодзей, той, хто займаецца дробнай кражай’, ’хабарнік, казнакрад’ (Янк. 3.), ’хапуга’ (Юрч. Вытв.), ’дробны злодзей’ (Варл.), ’кар’ерыст’, ’злодзей’ (Яўс.). Ад торба (гл.) і хватаць (гл.) з далейшым семантычным развіццём да ’хабарнік, кар’ерыст’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

службі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

1. Служачы (уст.).

2. Чалавек, які старанна ставіцца да сваіх службовых абавязкаў.

3. Чалавек, які з крайнім фармалізмам ставіцца да сваіх службовых абавязкаў.

4. Кар’ерыст.

|| ж. службі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

працерабі́ць, ‑цераблю, ‑цярэбіш, ‑цярэбіць; зак., што.

1. Расчысціць, расцерабіць (дарогу, праход). «Пайду, дарогу працераблю... Хутка развіднеецца», — думаў .. [Алесь]. Чарнышэвіч. / у перан. ужыв. З гневам, з запалам гаварыў .. [Барташэвіч], што быццам я і раўні сабе не ведаю, што я нікога не паважаю, быццам я заўзяты кар’ерыст, які толькі і дбае, каб працерабіць сабе дарогу. Сабаленка.

2. Церабіць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)