сонцастая́нне, -я, н.

Перыяд часу, калі паўдзённая вышыня Сонца застаецца амаль нязменнай (найбольшай або найменшай); момант праходжання Сонца праз самую паўночную або самую паўднёвую кропку экліптыкі.

Летняе с. (з максімальнай вышынёй Сонца над гарызонтам; 21—22 чэрвеня). Зімовае с. (з мінімальнай вышынёй Сонца над гарызонтам; 21—22 снежня).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сонцастая́нне ср., астр. солнцестоя́ние;

зімо́вае с. — зи́мнее солнцестоя́ние;

ле́тняе с. — ле́тнее солнцестоя́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сонцастая́нне, ‑я, н.

Момант праходжання Сонца праз самую паўночную або самую паўднёвую кропку экліптыкі. Зімовае сонцастаянне (21–22 снежня, калі дзень пачынае большаць). Летняе сонцастаянне (21–22 чэрвеня, калі дзень пачынае меншаць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

солнцестоя́ние астр. сонцастая́нне, -ння ср.;

зи́мнее солнцестоя́ние зімо́вае сонцастая́нне;

ле́тнее солнцестоя́ние ле́тняе сонцастая́нне.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)