па́ста, -ы, ДМ -сце, ж.

Назва розных касметычных, кулінарных і інш. рэчываў у выглядзе цестападобнай масы.

Зубная п.

Таматная п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́ста па́ста, -ты ж.;

зубна́я па́ста зубна́я па́ста.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́ста I ж. па́ста;

зубна́я п. — зубна́я па́ста;

тама́тная п. — тома́тная па́ста

па́ста II ж., обл. пастьба́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́ста ​1, ‑ы, ДМ ‑сце, ж.

Рэчыва, якое мае выгляд вязкай цестападобнай масы (прымяняецца ў медыцыне, касметыцы, кулінарыі і пад.). Зубная паста. Таматная паста.

[Іт. pasta.]

па́ста ​2, ‑ы, ДМ ‑сце, ж.

Абл. Пасьба. І павыганяла з хлява свінню і трое парасят, каб удваіх з Юркам гнаць іх на пасту. Брыль. Што ж не выйшаў ты на пасту, Ганарлівы наш Мышасты? Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тымо́лавы, ‑ая, ‑ае.

Які змяшчае ў сабе тымол. Тымолавая зубная паста.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)