злі́тавацца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.

Праявіць літасць у адносінах да каго‑н.; змілавацца. Нейкі далёкі бацькаў родзіч.. злітаваўся над удавой і ўладзіў Станіслава ў Асобы Літоўскі корпус, які стаяў у Беластоку. С. Александровіч. [Містэр Пік] страціў пасаду, добра яшчэ, што гаспадар злітаваўся і прыняў яго простым рабочым. Быкаў.

злітава́цца, ‑туецца; зак.

Уст. Спаяцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злі́тавацца, -туюся, -туешся, -туецца; -туйся; зак., над кім-чым.

1. Праявіць літасць у адносінах да каго-, чаго-н.; змілавацца.

З. над сіратой.

2. зліту́йся (цеся). Ужыв. як выраз нязгоды, пярэчання (разм.).

Злітуйся, што ты мелеш!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змі́лавацца, -луюся, -луешся, -луецца; -луйся; зак., над кім-чым.

Тое, што і злітавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зжа́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца; -лься; зак., над кім-чым.

Праявіўшы, адчуўшы жаласць, зрабіць што-н. патрэбнае, прыемнае для каго-, чаго-н., злітавацца.

З. над небаракам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сжа́литься сов. злі́тавацца (над кім), пашкадава́ць (каго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

здо́брыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Разм. Праявіць дабрату, злітавацца над. кім‑, чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злі́тасцівіцца, ‑ціўлюся, ‑цівішся, ‑цівіцца; зак.

Разм. Тое, што і злітавацца. [Палонны] пачаў прасіцца, каб над ім злітасцівіліся. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зжа́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; заг. зжалься; зак., над кім.

Пашкадаваць каго‑н., злітавацца над кім‑н. Добрая бабулька зжалілася над Мазіным і прынесла са склепа цэлы гарлач малака. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пощади́ть сов.

1. (дать пощаду) злі́тавацца; (пожалеть) пашкадава́ць (каго, што); (помиловать) памі́лаваць (каго, што), злі́тавацца (над кім, над чым);

пощади́ меня́ злі́туйся на́да мной, пашкаду́й мяне́;

2. (поберечь) паберагчы́, паашчаджа́ць; (пожалеть) пашкадава́ць (каго, што, чаго); (отнестись бережно, заботливо) пашанава́ць; (сохранить) захава́ць (што), дарава́ць (што, каму);

пощади́ своё здоро́вье пашану́й сваё здаро́ўе, пашкаду́й свайго́ здаро́ўя;

жи́зни не пощажу́ жыцця́ не пашкаду́ю;

пощади́ть чью́-л. жизнь захава́ць чыё-не́будзь жыццё, дарава́ць каму́-не́будзь жыццё.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поми́ловать сов.

1. памі́лаваць; (простить) дарава́ць (каму); (смилостивиться) злі́тавацца (над кім);

2. (отменить наказание) юр. памі́лаваць;

поми́луй(те)! змі́луйся (змі́луйцеся)!, злі́туйся! (злі́туйцеся)!; (да что ты, что вы!) (ды) што ты (вы)!; (простите!) дару́йце!, выбача́йце!; (постой, постойте!) пасто́й(це)!, пачака́й(це)!

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)