злы, -а́я, -о́е.

1. Які тоіць у сабе зло.

З. намер.

Злая доля (няшчасная).

2. Поўны злосці, варожасці.

З. чалавек.

Злыя вочы.

3. на каго-што. Сярдзіты, поўны злосці на каго-, што-н.

Ён з. на ўсіх.

4. Куслівы, злосны (пра жывёл).

З. сабака.

5. перан. Ужыв. для абазначэння вышэйшай ступені якой-н. якасці, дзеяння, стану і пад., выражанага назоўнікам (разм.).

З. мароз.

Злыя вятры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зламы́сны, -ая, -ае.

1. Які мае на мэце злы намер, што-н. нядобрае.

З. чалавек.

2. Які заключае ў сабе злы намер; злачынны (уст.).

З. ўчынак.

|| наз. зламы́снасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зламы́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае на мэце злы намер, што‑н. нядобрае. [Карызна] ведаў пра выпадкі, калі некаторыя зламысныя калгаснікі, у душы зацятыя ворагі калектывізацыі, рабілі ўсялякія штукі, абы не здаваць у калгас сва[ёй] жывёлы. Зарэцкі.

2. Уст. Які заключае ў сабе злы намер; злачынны. Зламысны ўчынак. Зламысная змова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абудзі́ць, абуджу, абудзіш, абудзіць; зак., каго-што.

1. Перарваць, перапыніць чый‑н. сон; прымусіць ачнуцца; разбудзіць. Зосю абудзіў рык прыгнаных на ранкі кароў і прарэзлівыя гукі пастуховай трубы. Гартны. Вось і агністае убранне Скідае лес сярод балот. Пара! І крыкам на світанні Ён [жораў] абудзіў увесь свой род. Кірэенка.

2. перан. Парушыць спакой, напоўніць гукамі, галасамі і пад. Людзі, высыпаўшы з душнага памяшкання, ажывіліся, абудзілі вуліцу смехам і гоманам. Дуброўскі. // Вывесці са стану спакою, вярнуць да жыцця, дзейнасці. Любіць песняю дзяўчына З нашым садам прывітацца, Абудзіць спакой птушыны, З салаўямі паспрачацца. А. Астапенка.

3. перан. Выклікаць, выявіць якія‑н. пачуцці, уласцівасці, якасці. Абудзіць дзіцячую фантазію. Абудзіць творчую думку народа. □ Сваё галоўнае назначэнне, як настаўніка, Лабановіч вызначаў так: абудзіць у вучнях і выклікаць да дзеяння крытычны розум, каб да кожнай з’явы і факта яны падыходзілі з пытаннямі — як выніклі? у чым іх прычыны? Колас. Слова здольна суцешыць гора, выклікаць весялосць, натхніць на подзвіг, спыніць злы намер, абудзіць да дзеяння цэлыя народы. Юрэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)