зацягну́ць, -ягну́, -я́гнеш, -я́гне; -ягні́; -я́гнуты; зак.
1. што. Сілай, угаворамі прывесці, прымусіць зайсці куды-н. (разм.).
З. у госці.
З. у клуб.
2. што. Уцягнуць у сярэдзіну, у вузкую адтуліну або засмактаць¹.
З. нітку ў іголку.
З. у дрыгву.
3. што. Удыхнуць у сябе (дым, паветра і пад.), закурыць (разм.).
З. носам паветра.
З. люльку.
4. што чым. Абвалакаючы, пакрыць поўнасцю.
Хмары зацягнулі неба.
Рану зацягнула (безас.; пра тонкую плёнку пры загойванні).
5. што. Завесіць.
З. фіранку.
6. што. Туга завязаць, сцягнуць.
З. гарсэт.
7. што і з чым. Затрымаць, замарудзіць заканчэнне чаго-н.
З. сяўбу.
З. з водзывам на кнігу.
8. што. Заспяваць (разм.).
З. песню.
|| незак. заця́гваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. заця́гванне, -я, н. (да 2, 3, 5—8 знач.) і заця́жка, -і, ДМ -жцы, ж. (да 4, 7 і 8 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
продева́ть несов.
1. (нитку) праця́гваць, заця́гваць, прасо́ўваць;
продева́ть нитку в иго́лку заця́гваць (праця́гваць, прасо́ўваць) ні́тку ў іго́лку;
2. (просовывать) прасо́ўваць;
продева́ть ру́ку че́рез о́бод прасо́ўваць руку́ праз во́бад;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)