дзя́каваць, -кую, -куеш, -куе; -куй; незак., каму-чаму.

Выказваць падзяку каму-н. за што-н.

Дзякую вам за добрую працу!

|| зак. падзя́каваць, -кую, -куеш, -куе; -куй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзя́каваць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дзя́кую дзя́куем
2-я ас. дзя́куеш дзя́куеце
3-я ас. дзя́куе дзя́куюць
Прошлы час
м. дзя́каваў дзя́кавалі
ж. дзя́кавала
н. дзя́кавала
Загадны лад
2-я ас. дзя́куй дзя́куйце
Дзеепрыслоўе
цяп. час дзя́куючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тушава́цца ​1, ‑шуюся, ‑шуешся, ‑шуецца; незак.

Саромецца, бянтэжыцца. І сусед тушаваўся, ледзь паспяваў сказаць: «Дзякую, дзякую, дзякую...» Пестрак. Ніякавела, тушавалася пад людскімі позіркамі дзяўчына, прыспешвала крок. Місько.

тушава́цца ​2, ‑шуецца; незак.

Зал. да тушаваць ​1.

тушава́цца ​3, ‑шуецца; незак.

Зал. да тушаваць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паразбу́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разбудзіць усіх, многіх. — Дзякую, дзякую! Што вы непакоіцеся? — гаварыла Ніна, стараючыся ціхенька ступаць, каб не паразбуджваць, хто ўжо спіць. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзя́каваць (каму) несов. благодари́ть (кого);

◊ шчы́ра дзя́кую — и́скренне благодарю́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

благодари́ть несов. дзя́каваць (каму, чаму);

благодарю́ тебя́ (вас и т. д.) дзя́кую табе́ (вам и т. д.);

поко́рно благодарю́ шчы́ра дзя́кую.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

за́дам, прысл.

Задняй часткай, спінай. — Дзякую, паночку, — сказаў Палын і задам падаўся да выхаду. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

благода́рствовать несов., уст. дзя́каваць (каму, чаму);

благода́рствуйте дзя́кую, мн. дзя́куем.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

А́ці выклічнік, абазначае ўдзячнасць (Нас., КСТ), ’добры дзень, дзякую’ (Гарэц.), ацькі, ацінькі, ацічку памянш. ад аці, дзіцячае слова ’дзякую’ (Касп., Гарэц., Бяльк., КСП), ацкі, аценькі дзіцячае слова, дзіцячы паклон; удзячнасць’ (Нас.), аця ’ўдзячнасць’ (Нас.), аціць, 1 ас. адз. л. а́чу ’дзякаваць, вітаць’ (Гарэц.), дзіцячае ’кланяцца; дзякаваць’ (Нас.), ацю ’дзякую’, пааціць (Карскі, Белорусы, 144), рус. аття ’дзякую’, атить ’маліцца’ (рус. гаворкі на тэрыторыі Літвы), польск. aciu ’дзякую’ (у дзіцячай мове) з т. зв. «пальшчызны крэсовай» і ўсходніх раёнаў Польшчы, aczować ’віншаваць, калядаваць’ з XVII ст. (Брукнер, 2), літ. ãčiū, ačiúoti ’дзякую, дзякаваць’. Этымалогія няясная. Няма падстаў адносіць ’беларускае слова да паланізмаў, гэтаму пярэчыць геаграфія слова на польскай тэрыторыі; Зданцэвіч (LP, 8, 1960, 335) лічыць літуанізмам у польскіх гаворках на беларускай аснове; Буга (Rinkt., 3, 306), выказвае сумненні адносна паходжання слова. З беларускай мовы выводзяць слова Фрэнкель, 1, і складальнікі акадэмічнага слоўніка літоўскай мовы (LKŹ 1, 1). Урбуціс (Baltistica, V (1), 1969, 48 і наст.), адзначаючы больш шырокае ў параўнанні з іншымі мовамі ўжыванне слова ў літоўскай мове, у прыватнасці — у мове дарослых (на думку Брукнера, 2, пазнейшае), для беларускага слова дапускае магчымасць запазычання з літоўскай мовы, чаму, аднак, пярэчыць геаграфія слова на рускай тэрыторыі (перм., Даль). Апошняе Фасмер (1, 96) звязвае з комі atʼtʼі ’дзякуй’ (загадная форма ад atʼni дзякаваць’), дапускаючы магчымасць запазычання рускага слова, аднак гэтаму пярэчыць шырокая ўжывальнасць слова на беларускай тэрыторыі. Усё сведчыць пра тое, што гэта спецыфічнае ўтварэнне дзіцячай мовы, паходжанне якога, як і іншых т. зв. дзіцячых слоў, застаецца няясным.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

поко́рно нареч. пако́рна;

поко́рно благодарю́ уст., теперь ирон. пако́рна (шчы́ра) дзя́кую;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)