д’я́бальскі, -ая, -ае.

1. гл. д’ябал.

2. Незвычайны, вельмі моцны.

Д’ябальская спёка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

д’я́бальскі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. д’я́бальскі д’я́бальская д’я́бальскае д’я́бальскія
Р. д’я́бальскага д’я́бальскай
д’я́бальскае
д’я́бальскага д’я́бальскіх
Д. д’я́бальскаму д’я́бальскай д’я́бальскаму д’я́бальскім
В. д’я́бальскі (неадуш.)
д’я́бальскага (адуш.)
д’я́бальскую д’я́бальскае д’я́бальскія (неадуш.)
д’я́бальскіх (адуш.)
Т. д’я́бальскім д’я́бальскай
д’я́бальскаю
д’я́бальскім д’я́бальскімі
М. д’я́бальскім д’я́бальскай д’я́бальскім д’я́бальскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

д’я́бальскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. д’я́бальскі д’я́бальская д’я́бальскае д’я́бальскія
Р. д’я́бальскага д’я́бальскай
д’я́бальскае
д’я́бальскага д’я́бальскіх
Д. д’я́бальскаму д’я́бальскай д’я́бальскаму д’я́бальскім
В. д’я́бальскі (неадуш.)
д’я́бальскага (адуш.)
д’я́бальскую д’я́бальскае д’я́бальскія (неадуш.)
д’я́бальскіх (адуш.)
Т. д’я́бальскім д’я́бальскай
д’я́бальскаю
д’я́бальскім д’я́бальскімі
М. д’я́бальскім д’я́бальскай д’я́бальскім д’я́бальскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

д’я́бальскі

1. дья́вольский, сатани́нский, бесо́вский;

2. (невыносимый) а́дский, черто́вский, дья́вольский;

~кая спёка — а́дская (черто́вская, дья́вольская) жара́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

д’я́бальскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да д’ябла. Не спадабаўся балет адной пані Вашамірскай. — Нешта бязбожніцкае, д’ябальскае, — гаварыла яна. Бядуля. // перан. Злосны, каварны. Д’ябальскі намер. □ Гаворыць Бушмар і з д’ябальскаю ўсмешкаю ідзе да .. [Вінцэнтага]. Чорны.

2. Незвычайны, дужа моцны. Д’ябальскі холад. □ [Гайдук] млява пацягнуўся да тэлефона, што стаяў тут жа, .. і доўга, з д’ябальскай цярплівасцю, выклікаў сонную тэлефаністку. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

д’я́бал, -бла, мн. -блы, -блаў, м.

1. У рэлігійным уяўленні: злы дух, чорт, сатана, які супрацьстаіць Богу.

2. Ужыв. як лаянкавае слова, а таксама ў некаторых выразах.

Куды цябе д. нясе?!

Якога д’ябла я там не бачыў?

|| прым. д’я́бальскі, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бесо́вский чарто́ўскі, д’я́бальскі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сатани́нский, сатани́ческий сатані́нскі, д’я́бальскі, чарто́ўскі;

сатани́нская зло́ба сатані́нская (д’я́бальская) злосць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нячы́сты, -ая, -ае.

1. Брудны, неахайны.

Н. пакой.

2. Неаднародны, з дамешкамі чаго-н.; забруджаны.

Нячыстая вада.

3. Неахайна выкананы, неакуратны (разм.).

Нячыстая апрацоўка.

4. Невыразны, не зусім дакладны, правільны (пра гукі, выказванне думак; разм.).

Н. голас.

5. перан. Які не вызначаецца сумленнасцю, здольны да махлярства; заснаваны на махлярстве.

Нячыстая справа.

6. Звязаны са злым духам, чараўніцтвам; д’ябальскі (разм.).

Нячыстае месца.

7. у знач. наз. нячы́сты, -ага, м. Злы дух, чорт.

Вось табе і смяльчак, а нячыстага баіцца.

◊

Нячыстая сіла (разм.) — чорт, д’ябал.

Нячысты дух — чорт, д’ябал, нячысцік.

|| наз. нечыстата́, -ы́, ДМ -стаце́, ж. (да 1—5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ша́баш, ‑у, м.

У сярэдневяковых павер’ях — начное зборышча ведзьмакоў і ведзьмаў, якія ўчынялі шалёны разгул. Густая, рослая трава палегла, пераплялася, зблыталася, — няйнакш, як у ёй спраўлялі свой спрадвечны д’ябальскі шабаш тысячы маладых гуллівых чарцей. Сачанка. // перан. Зверскі ўчынак; варожы разгул. У .. [Сашкі] астаўся толькі адзін няпоўны дыск кулямёта. Ды і што ты тут зробіш, калі карнікаў поўны лес і яны, відаць, вяртаюцца з чарговага крывавага шабашу, нават жывёлу гоняць з сабой? Няхай.

шаба́ш, ‑у́, м.

Разм.

1. Заканчэнне работы; перапынак для адпачынку. Працягла гуў гудок на шабаш. Шынклер.

2. у знач. вык. Скончана, даволі; канец. — Бесхарактарны я, брат Стары, — на тон самабічавання з’ехаў Садовіч, — але пераеду ў другую школу, тады, брат, шабаш. Колас. // шаба́ш! Вокліч, каманда канчаць работу. — Шабаш, хлопцы! — падаў каманду Лапцін. Савіцкі.

[Стараж.-яўр.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)