аўтамабі́ль, -я, мн. -і, -яў, м.

Механічны транспартны сродак, які мае не менш за чатыры колы, размешчаныя не менш чым на дзвюх восях, за выключэннем колавых трактароў і самаходных машын.

Легкавы а.

Грузавы а.

|| прым. аўтамабі́льны, -ая, -ае.

А. транспарт (аўтамабілі, аўтобусы і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грузавы́ грузово́й;

г. тра́нспарт — грузово́й тра́нспорт;

г. аўтамабі́ль — грузово́й автомоби́ль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грузавы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да грузу (у 2 знач.). Грузавы паток. // Прызначаны для перавозкі грузаў. Грузавы аўтамабіль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грузаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Грузавы аўтамабіль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эвакуа́тар, -а, м.

1. Той, хто займаецца эвакуацыяй каго-, чаго-н.

2. Грузавы аўтамабіль, які эвакуіруе транспарт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

автомоби́ль аўтамабі́ль, -ля м.;

грузово́й автомоби́ль грузавы́ аўтамабі́ль;

легково́й автомоби́ль легкавы́ аўтамабі́ль;

брониро́ванный автомоби́ль бранірава́ны аўтамабі́ль.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панэляво́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

Грузавы аўтамабіль-платформа для перавозкі панэлей (у 3 знач.).

|| прым. панэляво́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таксі́, нескл., н.

Легкавы або грузавы аўтамабіль, прызначаны для перавозкі пасажыраў або грузаў з аплатай па таксометры.

Легкавое т.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аўтасамазва́л, ‑а, м.

Грузавы аўтамабіль, кузаў якога механічна перакульваецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БелА́З, ‑а, м.

Шматтонны грузавы аўтамабіль, які выпускаецца Беларускім аўтамабільным заводам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)