грана́т¹, -а, М -на́це, мн. -ы, -аў, м.
Паўднёвае дрэва ці куст сямейства чальчаковых, а таксама яго круглы ярка-чырвоны плод з кісла-салодкім сокам.
|| прым. грана́тавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
грана́т 1, ‑а, М ‑наце, м.
1. Паўднёвае фруктовае дрэва або куст сямейства гранатавых з ярка-чырвонымі кветкамі.
2. Круглы ярка-чырвоны плод гэтай расліны з вялікай колькасцю насення, пакрытага чырвонай сакавітай кісла-салодкай мякаццю. Сокам чырвоным наліты гранаты, Дружна, бы яблыкі, дрэва абселі. Купала.
[Лац. granatum.]
грана́т 2, ‑у, М ‑наце, м.
Каштоўны камень цёмна-чырвонага, чырванавата-зялёнага або амаль чорнага колеру.
[Лац. granatum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карбу́нкул, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.
1. -а. Гнойнае запаленне скуры і падскурнай клятчаткі.
2. -у. Каштоўны камень чырвонага колеру; чырвоны гранат (уст.).
|| прым. карбункулёзны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вогнепрыпа́сы, ‑аў; адз. няма.
Спец. Агнястрэльныя прыпасы (патроны, снарады і пад.), а таксама запалы, узрывальнікі, якія выкарыстоўваюцца для ўзрываў гранат, мін і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
грана́тнік, ‑а і ‑у, м.
1. ‑а. Паўднёвае фруктовае дрэва або куст сямейства гранатавых з ярка-чырвонымі кветкамі; гранат 1. / ‑у; у знач. зб. Пасадка гранатніку.
2. ‑у; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карбу́нкул, ‑у і ‑а, м.
1. ‑у. Уст. Каштоўны камень чырвонага колеру; чырвоны гранат. На пальцах [у царыцы] — залатыя пярсцёнкі з аметыстамі і карбункуламі. Бядуля.
2. ‑а. Гнойнае запаленне глыбокіх слаёў скуры і падскурнай клятчаткі.
[Ад лац. carbunculus — вугольчык.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
грэнадзёр, ‑а, м.
1. У 17–18 стст. салдат, навучаны кіданню ручных гранат.
2. У царскай арміі і некаторых зарубежных арміях — салдат або афіцэр адборных (па высокаму росту) пяхотных і кавалерыйскіх часцей.
[Фр. grenadier.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мінамёт, ‑а, М ‑мёце, м.
Гармата, якая страляе снарадамі-мінамі. Дэсант меў не менш тысячы чалавек, шмат мінамётаў, кулямётаў, аўтаматаў, супрацьтанкавых гранат. Мележ. З-за ракі білі нямецкія мінамёты. Але міны не дасягалі станцыі, дэпо. Лынькоў.
•••
Гвардзейскі мінамёт — бясствольны мінамёт са снарадамі рэактыўнага дзеяння («кацюша»).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
барані́цца, ‑ранюся, ‑ронішся, ‑роніцца; незак.
Абараняцца, адбіваючы напад праціўніка, ворага. Ёсць што бараніць нам і чым бараніцца, Скала непрыступная наша граніца. Крапіва. Мы паспрабавалі бараніцца гранатамі, але і гранат хапіла на некалькі мінут. Няхай. // Разм. Засцерагаць сябе ад каго‑, чаго‑н. Ад чалавека лягчэй бараніцца, калі той нападае адкрыта, а не б’е ў спіну, знянацку. Шамякін. Ляныя валы паціху ідуць уперадзе сахі, бароніцца хвастамі ад аваднёў і мух, махаюць галовамі, аж ярмо рыпіць. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узры́ў, ‑рыву, м.
1. Хімічны распад рэчыва і ўтварэнне нагрэтых газаў, якія суправаджаюцца моцным гукам і разбурэннем чаго‑н.; выбух. Гэта тут грымелі ўзрывы аманалу, а цяпер спакой і толькі блакітныя дыябазавыя сцены .. сведчаць пра тое, з якімі цяжкасцямі быў збудаваны гэты шлюз. Галавач. // Выбух, выбуховая хваля. Паветра раздзерлі гулкія, цяжкія ўзрывы — некалькі .. гранат разнеслі .. сцены штабнога дом[а]. Лынькоў. Нібы вогненнае рэха, частыя ўзрывы трэслі аэрадром. Шахавец.
2. Разбурэнне, знішчэнне чаго‑н. выбуховым рэчывам. — Хто з вас возьмецца за ўзрыў завода? — паставіў пытанне Паддубны. Пестрак. [Кацярына] загінула смерцю храбрых пры выкананні складанага задання па ўзрыву чыгуначнага моста. Кавалёў.
3. перан. Раптоўнае бурнае праяўленне чаго‑н. [Барташэвіч] .. валіўся на брызент, ажно грымела падлога, а ў зале выбухаў новы ўзрыў весялосці. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)