бура́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Двухгадовая агародная расліна сямейства лебядовых.

Палоць буракі.

2. Караняплоды гэтай расліны, якія выкарыстоўваюцца як корм, харч, сыравіна.

Убіраць буракі камбайнам.

Цукровыя буракі — сорт буракоў, з якіх вырабляюць цукар.

|| памянш. бурачо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

|| прым. бура́чны, -ая, -ае і бурако́вы, -ая, -ае.

Бурачны колер (лілова-чырвоны). Бураковы сок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бурачко́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Падобны па колеру па бурак, лілова-чырвоны. Па шырокіх прагалках, што трапляліся на даўніх лесасеках, бурачковым аксамітам рассцілаліся круговіны дзікай канюшыны. Машара. А вы што, прыезджы? — звярнулася другая, ніжэйшая, з рудаватымі валасамі і бурачковага колеру шчокамі, відаць, радая выпадку пазнаёміцца з маладым чалавекам. Сапрыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

буракі́, ‑оў; адз. бурак, ‑а, м.

1. Двухгадовая агародная расліна сямейства лебядовых. Садзіць буракі. Палоць буракі. Сталовыя буракі. Кармавыя буракі.

2. Чырвоныя або белыя караняплоды гэтай расліны, якія выкарыстоўваюцца як корм, харч і сыравіна. Церабіць буракі. Рэзаць буракі.

3. Страва, прыгатаваная з караняплодаў або лісця гэтай расліны. Любіць Яўген, як і яго бацька, кіслую капусту, буракі. Баранавых. Танька кіслай стравы не ела, ні буракоў, ні капусты. Ермаловіч.

•••

Цукровыя буракі — сорт буракоў, з якіх атрымліваюць цукар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)