пахо́джанне, -я, н.

1. Прыналежнасць па нараджэнні да якой-н. нацыі, класа, саслоўя.

Беларус па паходжанні.

Сацыяльнае п.

2. Узнікненне, паяўленне.

П. жыцця на зямлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пахо́джанне, я, н.

1. Прыналежнасць па нараджэнню (да якой‑н. нацыі, народнасці, класа і пад.). Беларус па паходжанню. □ Ён па прафесіі — рабочы, А па паходжанню — латыш. Колас. [Генерал] ганарыўся сваім паходжаннем, сваімі ваеннымі ведамі. Шамякін.

2. Узнікненне, утварэнне чаго‑н. Паходжання жыцця на зямлі. Паходжанне мовы. □ На выгане, ля самай Каменні, узвышаюцца зялёныя курганы. Ніхто не ведае іх паходжання. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)