даро́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

1. гл. дарога.

Лясная д.

2. Прызначаная для хадзьбы вузкая дарога ў садах, парках і пад.

Пасыпаць дарожкі пяском.

3. У спартыўных збудаваннях, на аэрадромах: спецыяльна абсталяваная дыстанцыя (для бегу, плавання, узлёту).

Бегавая д.

Водная д.

Узлётная д.

4. Вузкі доўгі дыван, а таксама вузкі доўгі абрус.

Паслаць дывановую дарожку.

Карункавая д.

5. Рыбалоўная прылада ў выглядзе доўгага шнура з кручком і прынадай на канцы.

Злавіў шчупака на дарожку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даро́жка ж., в разн. знач. доро́жка;

пасыпа́ць ~кі пяско́м — посыпа́ть доро́жки песко́м;

д. з ліно́леуму — доро́жка из лино́леума;

лаві́ць ры́бу на ~ку — лови́ть ры́бу на доро́жку;

○ бегава́я д. — бегова́я доро́жка;

◊ па пратапта́най даро́жцы — по проторённой доро́жке;

крыва́я д. — крива́я доро́жка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даро́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

1. Памянш.-ласк. да дарога; вузкая дарога, сцежка. Мінуў дзед і трэці лясок, яшчэ адно поле прайшоў і ўлева на Бярозавы хутар на дарожку павярнуў. Колас. Неўзабаве на вочы трапілася вузенькая палявая дарожка. Якімовіч.

2. Спецыяльна зробленая для хадзьбы вузкая дарога ў садах, парках і пад. Гараць, як стужкі, каля хаты Дарожкі з клумбамі. Колас. Вось ён злез і крочыць паркам Па дарожцы між прысад. Крапіва. // Доўгі вузкі след, пакінуты кім‑н., чым‑н. Дарожка лісіных слядоў.

3. Вузкі доўгі дыван; палавік. Шырокія калідоры засцелены лінолеумам і плюшавымі дарожкамі. «Беларусь». // Вузкая паласа з тканіны, карунак і пад., якая сцелецца зверху ў якасці аздобы. Усё чысценька, усё прыкрыта сурвэткамі, дарожкамі. Васілевіч.

4. Рыбалоўная прылада ў выглядзе доўгага шнура з кручком і прынадай на канцы. Лоўля на дарожку — гэта лоўля на блешню, якую цягнуць за сабой, плывучы па вадаёму на лодцы. Матрунёнак.

5. Вузкае доўгае паглыбленне на чым‑н.; жалабок, разорка.

•••

Бегавая дарожка — спецыяльная кругавая дарожка на стадыёнах, катках і пад., на якой праводзяцца трэніроўкі і спаборніцтвы ў бегу.

Лётная дарожка — паласа зямлі на аэрадроме, прызначаная для ўзлёту і пасадкі самалётаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лёгкаатлеты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лёгкай атлетыкі. Лёгкаатлетычная бегавая дарожка. Лёгкаатлетычныя спаборніцтвы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бег, бе́гу, м.

1. Хуткае перамяшчэнне, пры якім моцна адштурхоўваюцца нагамі ад зямлі.

Б. на месцы.

Марафонскі б. (від спартыўнага спаборніцтва).

2. перан. Наогул імклівае перамяшчэнне чаго-н.

Б. часу.

|| прым. бегавы́, -а́я, -о́е.

Бегавая дарожка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бегавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які служыць для бегу, шпаркай язды. Бегавая дарожка. Бегавыя лыжы. Бегавыя дрожкі.

2. Які мае адносіны да бегу як віду спорту або скачак рысакоў. Бегавая праграма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)