пістале́т, ‑а, М ‑леце, м.
Агнястрэльная зброя з кароткім ствалом для стральбы на кароткую адлегласць. З сабою .. [мужчына] носіць, апрача вінтоўкі, па пісталету ў кожнай кішэні, гранаты. Паслядовіч.
[Фр. pistolet.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́рцік, ‑а, м.
Галерэя з калонамі, якая амаль заўсёды з’яўляецца часткай вялікага будынка. Новы гмах з каланадай і порцікам пры ўваходзе сапраўды можна было назваць палацам. Хведаровіч.
[Лац. porticus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прадо́нне, ‑я, н.
Бездань, бяздонне; прорва. Па крутых спадах імчыць ледніковы паток. Ён шуміць у вузкіх горных праходах,.. з грымотным гулам падае з абрываў у прадонні. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасі́цель, ‑я, м.
Той, хто звяртаецца з просьбай, з прашэннем да каго‑н. ці куды‑н. Такім чынам .. [Гукану] ўдавалася абмінуць большасць кватэрных прасіцеляў, якія падпільноўвалі штодня. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыно́с, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыносіць — прынесці.
2. Уст. Тое, што прыносіцца ў выглядзе дару, падарунка. Не любіць з носам, а з прыносам. Прымаўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пянько́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пянькі. // Выраблены, зроблены з пянькі. Пяньковы пояс. Пяньковыя вяроўкі. □ Жанчына трымала ў левай руцэ аброць з вузлаватым пяньковым повадам. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саладкава́ты, ‑ая, ‑ае.
Трохі салодкі. Саладкаваты квас. □ З поля нясло вільготнай парнасцю, з саду — саладкаватым пахам падапрэлых яблык-паданак. Навуменка. У паветры чуваць саладкаваты пах кветак. Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сівавало́сы, ‑ая, ‑ае.
З сівымі валасамі. Сівавалосы стары. □ — А ў мяне сёння першае спатканне, — таямніча прызналася Яніна і, пацалаваўшы сівавалосую галаву цёці Фені, выбегла з пакоя. Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стапі́ць, стаплю, стопіш, стопіць; зак., што.
1. Змяшаць, злучыць адно з другім, падаграваючы разам. Стапіць сала з воскам.
2. Растапіць усё да канца пры награванні. Стапіць масла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сыраду́тны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Звязаны з даўнейшай тэхналогіяй атрымання жалеза непасрэдна з руды шляхам аднаўлення яго вугляродам. Сырадутны працэс. // Прызначаны для атрымання жалеза такім спосабам. Сырадутная печ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)