адгаблява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак., што.

Габлюючы, зрабіць роўным, гладкім.

А. падлогу ў новай хаце.

|| незак. адгаблёўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адгарта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., што.

Гартаючы, перакінуць некалькі лістоў (кнігі, сшытка і пад.).

А. шэсць старонак.

|| незак. адго́ртваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адка́знасць, -і, ж.

1. гл. адказны.

2. Неабходнасць, абавязак адказваць за свае дзеянні, учынкі, быць адказным за іх.

Пачуццё адказнасці.

Крымінальная а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адкла́ды, -аў.

1. Асадак арганічных і неарганічных рэчываў у выніку іх паступовага намнажэння.

Дэвонскія адклады.

2. Намнажэнні якіх-н. рэчываў.

Тлушчавыя а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аба́т, -а, М аба́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Настаяцель мужчынскага каталіцкага манастыра.

2. У Францыі: каталіцкі свяшчэннік.

|| прым. аба́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аббе́гаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Тое, што і абабегчы (у 3 знач.).

А. знаёмых.

|| незак. аббяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абдзернава́ць, -дзярну́ю, -дзярну́еш, -дзярну́е; -дзярну́й; -дзернава́ны; зак., што.

Абкласці дзёрнам.

А. абочыны дарогі.

|| незак. абдзярно́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абдзярно́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абеззара́зіць, -ра́жу, -ра́зіш, -ра́зіць; -ра́жаны; зак., каго-што.

Зрабіць незаразным, дэзынфіцыраваць.

А. памяшканне.

|| незак. абеззара́жваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абеззара́жванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аб’е́сціся, аб’е́мся, аб’ясі́ся, аб’е́сца; аб’ядзі́мся, аб’ясце́ся, аб’яду́цца; аб’е́ўся, аб’е́лася; аб’е́шся; зак.

З’есці занадта многа, пераесці.

А. тортам.

|| незак. аб’яда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абкары́ць, -кару́, -ко́рыш, -ко́рыць; -ко́раны; зак., што.

Тое, што і акарыць.

А. бервяно.

|| незак. абко́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абко́рванне, -я, н.