усявы́шні, ‑яя, ‑яе.
Кніжн. уст. Па рэлігійных уяўленнях — які стаіць над усім існуючым (эпітэт бога). // Які ідзе ад бога. // у знач. наз. усявы́шні, ‑яга, м. Адна з назваў бога. І ўсё ж такі дадалі [Андрэй і Янка] евангельскія словы, упэўненыя ў тым, што іх пісьмо чыноўніцкіх рук не міне: «Бойся ўсявышняга і не гавары лішняга». Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фехтава́нне, ‑я, н.
1. Від спорту, майстэрства барацьбы на шпагах, рапірах, эспадронах і пад. Трэці дзядзька — Ціхон Васільевіч — меншы па чыну, толькі выкладчык фехтавання. Новікаў.
2. Паядынак, спаборніцтва на шпагах, рапірах, эспадронах і пад. / у перан. ужыв. Побач з імі [куніцамі], на паляне, Бой гарачы — фехтаванне У майстроў яго, З баркоў Маладых цецерукоў. Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фі́фа, ‑ы, ж.
Разм. пагард. Пустая, легкадумная дзяўчына або маладая жанчына, якая думае толькі аб уборах, гульнях і пад. [Макарэнка:] — Калі дзяўчына наша, то ўгаворваць не давядзецца, сама схопіцца за даручэнні, а калі фіфа якая-небудзь, лепш не звязвацца... Новікаў. Возіць жонку-кралю Ён па магазінах: Тая ўся ў каралях — Фіфа, не жанчына. Маеўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хлапе́чы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да хлапца; належыць, уласцівы хлапцу. Святланай аказалася танклявае і рослае, па плячо Андрэю, дзяўчо ў чорных штанах і чырвонай, у клетку, хлапечай кашулі. Мехаў. Другая Клаўдзіна сястра, Вікторыя, высокая, чарнявая, з кароткай хлапечай стрыжкай, наразала сала на краі стала. Асіпенка. І повен.. [Уладзя] быў хлапечага задору. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хмуры́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Памянш.-ласк. да хмурына; хмарка, воблачка. На небе ні хмурынкі; сонца пячэ, як летам. Пташнікаў. Неба сіняе-сіняе, плывуць па ім, нібы гусі-лебедзі, белыя хмурынкі. Навуменка. // перан. Пра тое, што азмрочвае, засмучае. А нада мной, як рой, снуюць Хмурынкі горкага адчаю. Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
храналагі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да храналогіі. У некаторых выпадках паэма па сваіх храналагічных рамках ахоплівае падзеі рэвалюцыі, грамадзянскай вайны і сучаснасць. Перкін.
2. Заснаваны на паслядоўным ходзе падзей. Паколькі ж велічныя падзеі апісваюцца ў храналагічным парадку, то «Нарач» з правам можна назваць гераічнаю хронікай. У. Калеснік.
•••
Храналагічная канва гл. канва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хро́снік, ‑а, м.
Уст. Хросны сын у адносінах да хросных бацькоў. Праўда, хросная Вольга Епіфанаўна, тая, якой Максім паказваў свае першыя вершы па-беларуску, хоць і не разумела, не спачувала ў галоўным, але, добрая душа, не адмовіла хросніку ў просьбе выпісаць для яго спачатку «Нашу долю», а потым «Нашу ніву». М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чы́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм. Тое, што і чыркануць. Гаспадар прайшоў да стала, зняў з лямпы шкло, падкруціў кнот. Дастаў з кішэні запалкі, чыркнуў. Лупсякоў. Жанчына ўздыхнула, чыркнула нешта сабе ў блакнот і зноў схілілася над папкай. Палтаран. Вось толькі тут былі [чыжы], чыркнулі крыламі па вадзе і ўжо далёка-далёка. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чысціня́, ‑і, ж.
Тое, што і чыстата. Глядзіць Змітрок уздоўж шырокай вуліцы, што пралягла між доўгіх карпусоў, і дзівіцца: якая наогул чысціня! Ваданосаў. Неба над намі было незвычайнай чысціні. Агняцвет. [Тоня] пахіснула маю веру ў шчырасць, у чысціню адносін, у каханне, якое мацней за смерць. Шамякін. [Алеся] мела рэдкае па чысціні лірычнае сапрана. Рамановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шлэ́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Тое, што і шлёпаць (у 3, 4 і 5 знач.). [Андрэй] стаў, і .. [Балюта] забегла яму наперад — шлэпала босымі нагамі па падлозе: — Не стой... Ідзі ў другую хату. Пташнікаў. Ад нашага гумна шлэпае да мяне.. паставы ў накінутым на шынель кажусе, з карабінам і ў вялікіх саламяных чаравіках. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)