выціна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Старанна выводзіць якую‑н. мелодыю, гук; найграваць, напяваць. [Саколіч] далікатна выцінаў на скрыпцы. Вітка. [Яська:] — Грай, дударыку, грай, А ты, муха, выцінай! Колас. Пасля Лізавета і Наталля выціналі голасам польку і колькі разоў прайшлі танцам па хаце. Чорны.
2. Вырэзваць з паперы ці якога іншага матэрыялу што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вышэ́йшы, ‑ая, ‑ае.
1. Выш. ст. да прым. высокі (у 1–3 знач.).
2. Галоўны, кіруючы. Вышэйшы суд. Вышэйшыя органы ўлады.
3. Самы высокі па ступені развіцця. Вышэйшы жывёльны свет. Вышэйшыя грыбы. Вышэйшая нервовая дзейнасць.
4. Наступны за сярэднім (у сістэме асветы). Вышэйшая адукацыя. Вышэйшая навучальная ўстанова.
•••
Вышэйшая ступень параўнання гл. ступень.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адспява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.
Кончыць спяваць. Адспявалі жнеі На палях шырокіх. Глебка. Дні нязменнымі шляхамі Сабіраліся ў страі. Перайшла вясна садамі, Адспявалі салаўі. Броўка. // Не змагчы спяваць па якой‑н. прычыне. [Лабановіч:] — Чаму ты, бабка, не ідзеш на вуліцу песні спяваць? — Няма, панічыку!.. Адспявала я ўжо сваё. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апу́шыць, ‑шыць; безас. зак.
Разм. Павялічыцца ў памерах, раздзьмуцца (пра жывот).
апушы́ць, ‑шу́, ‑шы́ш, ‑шы́ць; зак., што.
1. Абшыць па краях футрам (пра адзенне, абутак).
2. Пакрыць, абцерусіць краі або ўсю паверхню чаго‑н. чым‑н. пушыстым, лёгкім. Скроні .. [Ларывончыка] нібы хто лёгкай парошай апушыў. Сабаленка. Выпаў першы снег.. Апушыў стрэхі, выбеліў вуліцы. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́гаралы, ‑ая, ‑ае.
1. Выпалены. На выгаралым іржышчы ляжала кучка шызага попелу. Бядуля. // Які пасох, загінуў ад спёкі. А тут, ля будана, па бурай, выгаралай траве скакалі цвыркуны-конікі. Асіпенка.
2. Які страціў афарбоўку ад уздзеяння сонца. Выгаралыя ад сонца валасы ўпалі на лоб і густым ценем засцілі хударлявы, загарэлы твар. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аза́дак, ‑дка, м.
Задняя частка тулава жывёлы. Конь падкінуў азадкам, скочыў і пабег спорным трухам, не спыняючыся, па цвёрдай дарозе. Мурашка. Руды наш стаў дабёр і гладак, Аж чуць цягае ўжо азадак, Не верыцца, што ёсць і косці, І закруціўся зграбна хвосцік. Крапіва. // Задняя частка тушы. // Разм. Частка цела чалавека ніжэй спіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́мыць, ‑мыю, ‑мыеш, ‑мые; зак., каго-што.
1. Мыючы, зрабіць чыстым. Вымыць хворага. Вымыць падлогу, кашулю.
2. Вынесці, вылучыць што‑н. цякучаю вадою. У .. яме, аднак, той чорнай скрынкі не знайшлі. Пэўна, вадой вымыла і пагнала па плыні. Паўлаў. // Размыўшы вадою зямлю, утварыць паглыбленне. Паводка вымыла роў. На павароце рака вымыла глыбокія ямы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абсадзі́ць, ‑саджу, ‑садзіш, ‑садзіць; зак., што.
1. Пасадзіць расліны вакол, па краях чаго‑н. Плошчы, вуліцы абсадзім ліпамі, Нібы рэк люстраных берагі. Гілевіч.
2. Разм. Перамагчы ў бойцы; паваліць. Калі трэба бывае ваўкам абсадзіць лася — збіраюцца і ідуць, акружаюць. Пташнікаў. // Перамагчы ў спрэчцы, прымусіць змоўкнуць. Галена ўсіх абсадзіла сваім словам адразу. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адасо́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; заг. адасоб; зак., каго-што.
Аддзяліць, выдзеліць з агульнага, цэлага; паставіць асобна, па-за сувяззю з іншымі. Адасобіць маладняк ад прадукцыйнай жывёлы. Адасобіць адзін працэс ад другога. // Выдзеліць які‑н. даданы член сказа ў гаворцы паўзамі і інтанацыяй, а на пісьме — знакамі прыпынку. Адасобіць акалічнасць, выражаную дзеепрыслоўным словазлучэннем.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
і́масць, ‑і, ж.
1. Уст. Форма ветлівага звароту да таго, каго лічаць вышэйшым па званню, становішчу ў грамадстве і пад. — Скажыце, імасць, ці не чулі, З чаго той вынікнуў пажар? Колас.
2. Разм. (звычайна з адценнем іроніі). Пра жонку блізка знаёмага субяседніка (пры размове з ім). — А як там твая імасць маецца?
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)