пул, ‑а, м.
1. Адна з форм капіталістычнай манаполіі, пры якой прыбытак усіх удзельнікаў наступае ў агульны фонд і размяркоўваецца паміж імі ў загадзя намечаных прапорцыях.
2. Кааператыўная арганізацыя фермераў Канады, ЗША і Аўстраліі для збыту сельскагаспадарчай прадукцыі, асабліва пшаніцы. Пшанічны пул.
[Ад англ. pool — агульны кацёл.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пу́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.
Партыя гульні ў карты (прэферанс, вінт і пад.), а таксама асобая графа для запісу вынікаў гульні. Запісаць у пульку. □ [Глеб:] — Яны такія, гэтыя прэферансісты, як пачнуць пульку, дык і праз суткі могуць не скончыць. Васілёнак.
[Ад фр. poule — стаўка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
размякчы́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
1. Зрабіць мяккім. Размякчыць пластылін. Размякчыць смалу.
2. перан. Прывесці ў стан расчуленасці, зрабіць ласкавым, добрым. Пісьмо было поўна ласкавых слоў і гэта таксама было новым для Зынгі, размякчыла яго, зрабіла падобным да дзіцяці... Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рамо́нтны 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рамонту 1, прызначаны для рамонту 1. Рамонтныя работы. Рамонтны завод. □ З Вербава .. [Чарняхоўскі] падаўся на чыгунку і стаў працаваць рамонтным рабочым. Мележ.
рамо́нтны 2, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да рамонту 2. Рамонтны маладняк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рандо́ 1, нескл., н.
Вершаваная форма з абавязковым паўтарэннем у страфе адных і тых вершаў у пэўным парадку; вершы, напісаныя ў такой форме.
[Фр. rondeau.]
рандо́ 2, нескл., н.
Спецыяльна закруглены рукапісны, а таксама друкаваны шрыфт. // Назва пяра з парным канцом для пісання такім шрыфтом.
[Фр. rondeau.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расплінтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.
Спец.
1. Разраўнаваць, ачысціць паверхню чаго‑н. (зямлі, балота і пад.). На дварэ была вясна, і трэба было старацца расплінтаваць хоць невялікія лапіны пад сяўбу. Пальчэўскі.
2. Раскалоць глыбы каменя на кавалкі, патрэбныя для далейшай апрацоўкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рафіна́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рафінаду; прызначаны для яго прыгатавання. Рафінадны завод. Рафінадны прэс, // перан. Падобны на рафінад. Сонца ўсё свеціць і свеціць, лёгкія аблачынкі ляжаць на даляглядзе, неба блекла-сіняе; шарэюць, праменяцца .. вострым, рафінадным нейкім святлом камяністыя сопкі. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рукапі́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да рукапісу (у 2 знач.); прызначаны для захоўвання рукапісаў. Рукапісны аддзел бібліятэкі.
2. Напісаны ад рукі. Рукапісны тэкст. □ На ўчастках выпускаліся рукапісныя «маланкі», у якіх расказвалася пра работу перадавых брыгад, перадаваўся вопыт лепшых рабочых. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэ́жучы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незак. цяпер. ад рэзаць.
2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Такі, якім можна рэзаць што‑н.; прызначаны для рэзання. Рэжучы інструмент.
3. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які выклікае адчуванне рэзі. Рэжучы боль.
4. Дзеепрысл. незак. ад рэзаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
са́жалка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
1. Штучны вадаём. Сажалка, дзе плавалі качкі, пачала высыхаць, вада памутнела, патыхала тванню. Хомчанка.
2. Садок для рыбы. У.. [Вашамірскага] быў добра агледжаны садок, рыбная сажалка, некалькі калод пчол, гарод, канюшына і кавалак сенакосу. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)