недапа́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад недапаліць.

2. у знач. прым. Недастаткова, не поўнасцю абпалены. Недапаленая цэгла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недапі́ць, ‑п’ю, ‑п’еш, ‑п’е; ‑п’ём, ‑п’яце; заг. недапі; зак., што і чаго.

Выпіць менш, чым трэба, не наталіць смагі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недвухсэнсо́ўны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і недвухсэнсавы. Алесь крыху пачырванеў і не адказаў. Ён разумеў гэты недвухсэнсоўны намёк. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

не́марач, ‑ы, ж.

Абл. Глухое, цёмнае месца; цемра. [Стары:] — Такая немарач, нетра, глухмень. Неба з-за лесу не відаць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непрасо́хлы, ‑ая, ‑ае.

Які не поўнасцю высах; вільготны. Рыдлёўка была вельмі цяжкая. Відаць, наліпла зямля, сырая, непрасохлая гліна. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неўспрыма́льнасць, ‑і, ж.

Спец. Стан арганізма, калі ў ім ствараюцца ўмовы, якія не даюць развіцца інфекцыйнай хваробе; імунітэт арганізма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няко́рмлены, ‑ая, ‑ае.

Такі, якога не кармілі; галодны. У хляве ў Акцызніка адзываліся запёртыя нанач, мусіць някормленыя, свінні. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нямо́жацца, безас. незак.

Разм. Нездаровіцца. — Чаго ты такая? — пытаю я. — Якая? — Не такая, як заўсёды. — Мне нешта няможацца. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазано́швацца, ‑аецца; зак.

Занасіцца — аб усім, многім. [Вольцы] хацелася .. памыць падлогу, .. паглядзець, ці ўсюды чыста, ці не пазаношваліся фіранкі. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пайко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пайка. Не абышліся пайковым пачастункам, сёе-тое купілі і на рынку. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)