ло́цман, ‑а, м.

1. Асоба, якая добра ведае мясцовыя ўмовы плавання і праводзіць судны па фарватэры. Морскі лоцман. Рачны лоцман. □ Салул і яго сябры .. здолелі правесці карабель там, дзе не правёў бы яго самы спрактыкаваны лоцман. «Полымя».

2. Невялікая марская рыба сямейства стаўрыдавых, якая суправаджае на далёкія адлегласці караблі і буйных рыб.

[Гал. loodsman.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапаве́днік, ‑а, м.

1. Распаўсюджвальнік якога‑н. веравучэння. Сектанцкія прапаведнікі. // Той, хто гаворыць пропаведзь (у 2 знач.).

2. перан.; чаго. Асоба, якая распаўсюджвае, прапагандуе якія‑н. погляды, ідэі і пад. [Нявідны] ведае, хто з’яўляецца прапаведнікам гэтай гарманічнасці жыцця не толькі ў прыродзе, але і ў людскім грамадстве, каму і для чаго патрэбна яна. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

статы́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Акцёр, які выконвае на сцэне другарадным ролі без слоў, удзельнік масавых сцэн. Калі была патрэба, усе .. [хлапчукі] выходзілі на сцэну статыстамі. Рамановіч.

2. перан. Асоба, якая адыгрывае зусім малую ролю ў той ці іншай справе, дзейнічае пасіўна. Тым, хто запрашаўся дзеля кампаніі, відаць, апрыкрала роля статыстаў. Навуменка.

[Ад грэч. statos — які стаіць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хава́льнік, ‑а, м.

1. Той, хто хавае што‑н., кладзе ў невядомае для іншых месца.

2. Службовая асоба ў музеях, бібліятэках, архівах, якая захоўвае, зберагае што‑н. Хавальнік рукапісных фондаў. □ Нядаўна савецкі і зарубежны друк абышло паведамленне пра знаходку, якую галоўны хавальнік Дзяржаўнага Эрмітажа І.Г. Спаскі назваў надзеяй веку ў нумізматыцы. «Помнікі».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чын¹, -у і -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. -у. Службовы разрад у вайсковых і цывільных служачых.

Ч. маёра.

На заводзе ў яго быў вялікі ч., дырэктарскі.

2. -а. Пасада або асоба, якая займае пасаду (разм.).

Чыны дыпламатычнага рангу.

Класныя чыны — цывільныя званні, якія прысвойваюцца пракурорска-следчым работнікам пракуратуры.

Ніжні чын — салдат у царскай арміі ў адрозненне ад афіцэраў.

Чын чынам (чынаром); чын па чыну (разм.) — найлепш; так, як трэба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сын, -а, мн. сыны́, -о́ў, м.

1. Асоба мужчынскага полу ў адносінах да сваіх бацькоў.

Малодшы с. вучыцца ў школе.

2. звычайна мн., перан., чаго. Чалавек як носьбіт характэрных рыс свайго асяроддзя, грамадства, народа і пад. (высок.).

Сыны Беларусі.

Сыны свайго часу.

|| ласк. сыно́к, -нка́, мн. -нкі́, -нко́ў, м. (да 1 знач.), сыно́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м. (да 1 знач.).

|| прым. сыно́ўскі, -ая, -ае (да 1 знач.).

Сыноўскія абавязкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Жывадзёр ’жорсткі, бязлітасны, скупы чалавек’ (ТСБМ). Рус. живодерасоба, што прафесійна займаецца забоем жывёл, здзіраннем з іх скуры, скуралуп’, ’жорскі, бязлітасны, скупы чалавек’, славац. (< рус.) živoder ’жывадзёр’, славен. živodèr ’скуралуп’, серб.-харв. живо̀дер ’скуралуп’, балг. дыял. живодерец, живодѐрник ’ліхвяр’. Ст.-рус. живодеръ (1646 г.) ’скура-луп’. Захаванне ў бел. толькі пераноснага значэння ўказвае на магчымасць запазычання яго з рус. (як і славац.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаўрэа́т ’званне, якое прысуджаецца за выдатныя заслугі ў галіне навукі, мастацтва і г. д.’, ’асоба, удастоеная такога звання’ (ТСБМ). Паходзіць з лац. laureātus ’увенчаны лаўрам’ < laurea ’лаўр, перамога, слава’ < laureus ’лаўровы’ < laurus ’лаўр’ (Слаўскі, 5, 78 з літаратурай). У бел. мову лексема, відаць, трапіла з рус., дзе з XIX ст. лічыцца запазычаннем з франц. lauréat (КЭСРЯ, 235). Да лаўр (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маркёр1асоба, якая прыслужвае і вядзе падлік пры гульні ў більярд’ (ТСБМ). Праз рус. мову з франц. marqueur < marquer ’рабіць паметы, зазначаць’ (Фасмер, 2, 574), якое з ням. Mark(e) (гл. марка).

Маркёр2 ’прыстасаванне, якім праводзяцца пасяўныя або пасадачныя радкі ці разоркі’ (ТСБМ), марке́р ’тс’ (Жд. 1). З польск. markier або з рус. маркёр, якія з франц. marqueur (як маркёр1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плаву́к, плаўк. плывуне ’плывец’ (Скарбы; Сцяц.; іўеў., Сл. ПЗБ; карэліц., Сцяшк. Сл.; ашм., Стан.). Да плаваць (гл.). Суфікс ‑ук узнік пад уплывам балг. дыялектаў (параўн. літ. ‑uk‑as, а таксама Бірыла, Бел. антр. назвы, 40–41). Сюды ж у выніку семантычнага пераносу ’асоба’ > ’прадмет’, лід., віл., шальч., ваўк. ’паплавок’, ваўк. ’плаўнік’ (Сл. ПЗБ), верай., драг. ’пухір у рыбы’ (ЛА, 1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)