прадказа́ць, ‑кажу, ‑кажаш, ‑кажа; зак., што.

Наперад сказаць аб тым, што будзе, што павінна здарыцца. [Гаворка:] Хочаш — я, як добрая цыганка, прадкажу твой лёс. Шамякін. // На падставе адпаведных даных зрабіць заключэнне аб ходзе і развіцці якіх‑н. з’яў. Напярэдадні рэвалюцыі ў Германіі Энгельс прадказаў, што народ разбудзіць свайго Зігфрыда. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбэ́шчанасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць разбэшчанага (у 2 знач.); амаральнасць, распушчанасць. Духоўная спустошанасць, маральная разбэшчанасць, як не трэба лепш, сведчылі аб загніванні прыгоннага ладу. Казека. Рэдактар напісаў загад аб звальненні з рэдакцыі Сяргея Росліка за п’янства, за бытавую разбэшчанасць, за парушэнне працоўнай дысцыпліны. Сабаленка.

2. Уласцівасць разбэшчанага (у 3 знач.); разбалаванасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крамянёўка, ‑і, ДМ ‑нёўцы; Р мн. ‑нёвак, ж.

Даўнейшая стрэльба, у якой зарад запальваўся ад удару крэсіва аб крэмень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

культу́рнасць, ‑і, ж.

Узровень, ступень культуры (у 4 знач.). Аб культурнасці жыхароў інтэрната сведчыць добры густ у аздабленні сцен. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ідыяма́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

1. Вучэнне аб ідыёмах. Займацца ідыяматыкай.

2. Сукупнасць ідыём якой‑н. мовы. Беларуская ідыяматыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ландскне́хт, ‑а, М ‑хце, м.

Нямецкі наёмны салдат у Заходняй Еўропе ў 15–17 стст. // Аб прадажным ваяку. Вербаваць ландскнехтаў.

[Ням. Landsknecht.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

караблеваджэ́нне, ‑я, н.

Навука аб бяспечным, дакладным і найкарацейшым плаванні карабля ў моры. Засвоіць навуку караблеваджэння. // Майстэрства кіравання ходам карабля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

му́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Ціха вурчаць, утвараючы гукі «мур-мур». Выгінаючы спіну, [кот] муркае і трэцца аб гаспадарову нагу. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неталенаві́ты, ‑ая, ‑ае.

Які не мае таленту; пасрэдны. Неталенавіты чалавек. // Які сведчыць аб адсутнасці таленту, не адзначаны талентам. Неталенавітая кніга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пажалкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак.

Абл. Пашкадаваць аб чым‑н. — Эх, стрэльбы добрай няма ў мяне! — пажалкаваў дзед Талаш. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)