папарэ́заць, -э́жу, -э́жаш, -э́жа; -э́ж і папарэ́зваць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што і чаго (разм.).

Рэзаць доўга, неаднаразова.

П. дроў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папераклада́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., што.

Перакласці з адной мовы на другую ўсё, многае.

П. творы Якуба Коласа на іншыя мовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрыганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., каго-што.

Гонячы, даставіць куды-н. усіх, многіх або ўсё, многае.

П. кароў з пашы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

параджэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н. (кніжн.).

Тое, што пароджана кім-, чым-н.; вынік чаго-н.

Культура — п. культурных патрэб народа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парасклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і параскла́дваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Раскласці, разлажыць усё, многае.

П. паперы на стале.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пары́льня, -і, мн. -і, -яў, ж.

1. Аддзяленне ў лазні, дзе парацца.

2. Аддзяленне на фабрыцы, дзе што-н. параць (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пастулі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак. (кніжн.).

Выказаць (выказваць) што-н. у якасці пастулата.

П. якое-н. палажэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пачына́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто пачынае што-н., заснавальнік.

Пачынальнікі новай літаратуры.

|| ж. пачына́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паясне́нне, -я, н.

1. гл. паясніць.

2. мн. -і, -яў. Заўвага, тлумачэнне, якое робіць што-н. больш зразумелым.

Паясненні да тэксту.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераабцяжа́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., каго-што.

Празмерна абцяжарыць.

П. даручэннямі.

|| незак. пераабцяжа́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. пераабцяжа́рванне, -я, н.