а́ман,

Тое, што і амін. — Няхай ад гэтае ночы ўсё забудзецца і аман, — трывожна папрасіў Сяргей. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ампліфікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак.

Спец. Накапіць (накопліваць) аднародныя. элементы мовы (сінонімы, параўнанні і інш.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ампліфіка́цыя, ‑і, ж.

Спец. Стылістычны прыём, накапленне аднародных элементаў мовы (сінонімаў, параўнанняў і інш.) для ўзмацнення выразнасці.

[Лац, amplificatio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

анты́чнасць, ‑і, ж.

1. Свет старажытных грэкаў і рымлян, іх культура.

2. Уласцівасць антычнага (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апа́шкі, прысл.

Разм. Тое, што і наапашкі. Станіслаў зняў свой пінжак і накінуў .. [Галі] апашкі на плечы. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́стачыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што, чаго і без дап.

Тое, што і выстарчыць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вытры́мліванне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле дзеясл. вытрымліваць — вытрымаць (у 1, 2, 5 і 6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абрысо́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. абрысоўваць — абрысаваць (у 2 знач.) і абрысоўвацца — абрысавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абаро́тнасць, ‑і, ж.

Спец. Колькасць абаротаў (кола, вала і пад.) за пэўны прамежак часу. Высокая абаротнасць матора.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абдзіра́лаўка, ‑і, ДМ ‑лаўцы, ж.

Разм. Вымаганне непамерна высокай платы (за працу, паслугі, тавар і пад.).