адка́з¹, -у, м.

1. Выказванне, паведамленне, выкліканыя пытаннем.

Атрымаць а. на пісьмо.

Грунтоўны а. вучня на пытанне.

2. Рэакцыя, водгук.

А. жывога арганізма на раздражненне.

3. Водгук на што-н.; выкліканыя чым-н. дзеянні, учынкі.

У а. на страляніну танк рушыў наперад.

4. Вынік рашэння матэматычнай задачы.

Атрымаць правільны а.

5. Тое, што і адказнасць.

За мір мы ўсе а. нясём.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запасні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Ваеннаабавязаны запасу, а таксама салдат запасной воінскай часці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арыенціро́вачны, -ая, -ае.

1. Які служыць для арыенціроўкі.

А. палёт.

2. Прыблізны, папярэдні.

А. тэрмін.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абая́льны, -ая, -ае.

Прывабны, чароўны, поўны абаяння.

А. чалавек.

А. вобраз.

|| наз. абая́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абду́маны, -ая, -ае.

Зроблены свядома, усвядомлены, абгрунтаваны.

А. адказ.

А. ўчынак.

|| наз. абду́манасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ружо́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Гадавальнік, дзе вырошчваюцца ружы, а таксама кветнік з руж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хі́мік, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст у галіне хіміі, а таксама работнік хімічнай прамысловасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адра́зу, прысл.

1. Зараз жа, у той самы момант, неадкладна.

Набегаўшыся, сынок а. засынае.

2. Адначасова.

Людзі выйшлі а. з усіх хат.

3. Непасрэдна за чым-н.

А. за хатай малады сад.

4. За адзін раз, з першага разу.

Як усё зрабіць а.?

5. З самага пачатку.

Чалавек а. спадабаўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

афармле́нне ср.

1. оформле́ние; соверше́ние; см. афо́рміць;

2. (внешний вид, форма) оформле́ние;

свято́чнае а. вы́барчых уча́сткаў — пра́здничное оформле́ние избира́тельных уча́стков

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

афо́рміцца сов., в разн. знач. офо́рмиться;

ду́мка яшчэ́ не ~мілася — мысль ещё не офо́рмилась;

а. на рабо́ту — офо́рмиться на рабо́ту

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)