Марму́лак, марму́лок ’брусок для вастрэння брытвы’ (Сцяшк.; слонім., Жыв. сл.; драг., КЭС). З польск. marmurek; ‑л‑ у бел. лексемы ў выніку дысіміляцыі рр > рл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маты́ў ’рытмічная адзінка мелодыі’, ’падстава для дзеяння’, ’тэма ў творах мастацтва’ (ТСБМ). З польск. motyw ’тс’, якое з с.-вяк.-лац. motivum ’рухомае’ < лац. motus ’рух’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крутня́1 ’бязладдзе’ (КЭС, лаг.), ’круцельства’ (Бяльк.). Да круціць2 (гл.).

Крутня́2 ’закрутка для прымацавання аглабель да полаза’ (Сл. паўн.-зах.). Да круціць1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лазоўнік ’зараснік лазы’ (шчуч., Сл. паўн.-зах.). Утворана ад лаза (гл.) з характэрным для аг.-бел. тэрыторыі суф. ‑оўнік (‑эў‑нік). Гл. Сцяцко, Афікс. наз., 206.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пакга́уз ’склад для захоўвання грузаў пры чыгуначных станцыях, партах і пад.’ (ТСБМ). Праз рус. пакга́уз ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 78) з ням. Packhaus (Фасмер, 3, 188).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плу́ха ’палена, блізкае паводле даўжыні да памераў дроў для печы, сіле больш тоўстае’ (Жд. 2). Да плаха/. Аб мене а > у гл. Карскі 1, 112–113.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́йка ’соска’ (Нар. сл.), ’спецыяльна падрыхтаваны напітак для дзіцяці’ (ТС). Ад паіць (гл.) пры дапамозе суф. ‑к‑a са значэннем ’прадмет дзеяння’ (Сцяцко, Афікс. наз., 47).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́варатка ’частка навітай на навой асновы, якая адпускаецца для ткання з задняга навоя за адзін раз’ (в.-дзв., Шатал.). Суфіксальны назоўнік ад прывараці́ць < вараці́ць (гл. варо́чаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́тхі, про́тхі ’палонкі на возеры, якія прарубаюць для таго, каб рыба не задохлася’ (слаўг., З жыцця). Аддзеяслоўны назоўнік ад прытхну́цца ’псавацца ад спёртага паветра’, гл. тхнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

П’едэста́л ’узвышэнне пад помнік, калону’ (ТСБМ). Праз польск. piedestał ці рус. пьедестал (пач. XVIII ст.) і ням. Piedestal з франц. piédestal ’тс’, першапачаткова ’падстаўка для ног’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)