разме́раць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Мераючы, вызначыць межы, падзяліць на часткі згодна з велічынёй чаго-н.

Р. зямлю.

|| незак. разме́рваць, -аю, -аеш, -ае і размяра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ратапры́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Друкарская машына малога фармату для друкавання малатыражных выданняў з машынапіснага тэксту, а таксама спосаб такога друкавання (афсетны).

|| прым. ратапры́нтны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́лікавы, -ая, -ае.

1. гл. ролік.

2. У выразах: ролікавыя канькі — спартыўная прылада для катання на роліках, прымацаваная да ступні; ролікавыя лыжы — спартыўная прылада ў форме шырокіх лыж з ролікамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сайга́, -і́, ДМ сайзе́, мн. са́йгі, -аў, ж. і сайга́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Стэпавая парнакапытная жывёліна з лірападобнымі рагамі, від антылопы.

|| прым. сайга́чы, -ая, -ае.

С. статак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мура́шнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Надземная частка жылля мурашак у выглядзе конусападобнай кучы з зямлі, ігліцы і інш.

Ахоўваць мурашнікі.

Людскі м. (перан.: аб мностве людзей, якія рухаюцца, мітусяцца).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

му́рза, -ы, Д -у, Т -ам, М -е, м.; ДМ -е, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -аў (разм.).

Мурзаты, з запэцканым тварам, бруднымі рукамі чалавек (часцей пра дзіця).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

навальні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

1. Атмасферная з’ява — дождж з громам і маланкай.

Ліпеньскія навальніцы.

2. перан. Грозныя падзеі.

Ваенная н.

3. перан. Бяда, небяспека.

|| прым. навальні́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напі́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Інструмент у выглядзе стальнога бруска з насечкай, які ўжываецца для загладжвання металічнай, драўлянай і іншай паверхні.

Круглы н.

Працаваць напільнікам.

|| прым. напі́льнікавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нара́іць, -а́ю, -а́іш, -а́іць; -а́й; зак.

1. каго-што. Параіць, парэкамендаваць для якой-н. мэты.

Н. добрага печніка.

2. з інф., каму і без дап. Даць параду зрабіць што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пажані́цца, -жэ́німся, -жэ́ніцеся, -жэ́няцца, -жаніцеся; зак., з кім і без дап.

1. гл. жаніцца.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ажаніцца — пра ўсіх, многіх.

Моладзь пажэніцца.

Сыны ўжо пажаніліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)