штыкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; незак., што.

Перакопваць на глыбіню, якая захопліваецца рыдлёўкай.

Ш. глебу.

|| наз. штыкава́нне, -я, н. і штыко́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шчабяту́ха, -і, ДМ -ту́се, мн. -і, -ту́х, ж. (разм.).

1. Птушка, якая безупынна шчабеча.

Ластаўка-ш.

2. перан. Пра дзяўчынку, жанчыну, якія няспынна гавораць (разм., жарт.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шэзло́нг, -а, мн. -і, -аў, м.

Лёгкае рассоўнае крэсла з пакатай спінкай і доўгім сядзеннем, з матэрыі, у якім адпачываюць паўлежачы.

Пляжны ш.

|| прым. шэзло́нгавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эканамі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст у галіне эканомікі; эканамічных навук.

|| ж. эканамі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. эканамі́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экспартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., што.

Вывезці (вывозіць) тавары, капітал і іншае з мэтай рэалізацыі за мяжу.

Э. сыравіну.

|| наз. экспартава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экспрэ́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Цягнік, аўтобус, параход і пад., якія ідуць з вялікай хуткасцю і спыняюцца толькі на галоўных прыпынках, станцыях.

|| прым. экспрэ́сны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эмігра́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто эмігрыраваў, знаходзіцца ў эміграцыі.

|| ж. эмігра́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. эмігра́нцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эпіта́фія, -і, мн. -і, -фій, ж. (кніжн.).

1. Верш, напісаны ў сувязі з чыёй-н. смерцю.

Э. на смерць палкаводца.

2. Надмагільны надпіс.

Э. на магільнай пліце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

юбіля́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, чый юбілей адзначаецца, святкуецца.

Акадэмік-ю.

Горад-ю.

Віншаваць юбіляра.

|| ж. юбіля́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вядо́ма

1. в знач. сказ. изве́стно; небезызве́стно;

гэ́та ўсім в. — э́то всем изве́стно;

як в. — как изве́стно;

даво́лі в., што... — небезызве́стно (доста́точно изве́стно), что...;

2. в знач. вводн. сл. изве́стно, коне́чно, поня́тно, безусло́вно;

я, в., аб усі́м напішу́ вам — я, поня́тно (коне́чно), обо всём напишу́ вам;

3. утвердительная частица коне́чно, я́сно;

ты напі́шаш мне? — В., напішу́ — ты напи́шешь мне? — Коне́чно (я́сно), напишу́;

◊ аднаму́ бо́гу (ала́ху, чо́рту і пад.) в. — одному́ бо́гу (алла́ху, чёрту и т.п.) изве́стно

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)